У Беларусі рыхтуюцца тэракты?
Украінская выведка лічыць, што гэта збіраецца ўчыніць Расія.
![astravec.jpg astravec.jpg](/img/v1/images/astravec.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны сцвярджае, што «найбліжэйшым часам на тэрыторыі Беларусі плануецца правядзенне шэрагу тэрактаў — штучна справакаваных тэхнагенных катастроф на аб’ектах крытычнай інфраструктуры».
У выведцы Украіны паведамляюць, што адной з галоўных мэт можа стаць атамная электрастанцыя «Астравец». Адказнымі за тэракты традыцыйна аб'явяць грамадзян краін НАТА і Украіны, якія нібыта будуць пераапрануты ў беларускую вайсковую форму.
«Распрацоўкай і рэалізацыяй «праекта» займаюцца расійскія спецслужбы. Пры гэтым беларускае КДБ проста пастаўлена ў вядомасць. На дадзены момант падраздзяленні беларускіх КДБ, МУС і памежных войскаў ужо прыведзены ў стан падвышанай баявой гатоўнасці», — паведамілі ў ГУВ.
Там дадалі, што мэта такой «кампаніі» — прыспешыць уцягванне беларускага войска ў вайну супраць Украіны на баку акупантаў, а таксама фармаванне выгаднай Крамлю пазіцыі ў беларускім грамадстве.