Ва Украіне кажуць, што расіяне рыхтуюць правакацыю ў Беларусі
У Кіеве заявілі, што расіяне рыхтуюць правакацыю ў Беларусі, каб апраўдаць увядзенне ва Украіну беларускіх войскаў.

Мазырскі завод
Пра гэта паведамляе дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. Па яго даных, разглядаюцца некалькі варыянтаў правакацыі: ад расстрэлу памежных пунктаў дыверсантамі ва ўкраінскай форме да нанясення ракетных удараў па беларускіх гарадах і падрыву нафтаперапрацоўчага завода ў Мазыры, піша Еўрарадыё.
Украінскі бок ужо не першы раз папярэджвае пра падобную правакацыю. Як вядома, улады Беларусі адмаўляюць, што беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне. Не маюць пацверджанняў гэтага і ўлады Украіны. Яны відавочна не хочуць, каб беларускія войскі атакавалі Украіну і прымаюць шматлікія звароты да беларускіх вайскоўцаў.