Выйшла кніга Алеся Бяляцкага “Іртутнае срэбра жыцьця” пра падзеі 2010-2011 гадоў
Кніга напісана Алесем Бяляцкім падчас ягонага зняволення: з верасня 2012 па чэрвень 2013 года. Выданне ўключае ў сябе лісты з успамінамі, рэфлексіямі і развагамі, тут
апісаны і звычайныя працоўныя будні, падзеі, што папярэднічалі арышту праваабаронцы, міжнародныя паездкі. Назва кнігі даволі вобразная, Алесь імкнуўся праз яе перадаць зменлівасць і небяспечную
прыцягальнасць, пэўную халоднасць жыцця.