788-мы дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: У Крыме пашкоджаны найстарэйшы карабель, які выконвае баявыя задачы
Раніцай 21 красавіка з’явілася інфармацыя пра ракетную атаку на расійскі карабель «Камуна» ў Крыме. Гэта адзін з найстарэйшых караблёў, які да гэтага часу выконвае баявыя задачы – яго спусцілі на ваду ў 1915 годзе.
Пазней OSINT-аналітыкі паказалі спадарожнікавыя здымкі, на якіх, імаверна, пашкоджаны пасля сённяшніх удараў расейскі карабель «Камуна» ў Севастопалі.
На ранішнія выбухі ў Севастопалі адрэагавалі ў ВМС Украіны. Падобныя інцыдэнты будуць паўтарацца і ў далейшым на аб'ектах вайсковай інфраструктуры расейцаў у Крыме, падкрэсліў спікер Вайскова-Марскіх Сіл Украіны Дзмітрый Пляцянчук.
"Магу адзначыць, што акупанты працягваюць прыкрываць свае баявыя адзінкі судамі забеспячэння са складу Чарнаморскага флоту — гэта ў іх такая тактыка», — адзначыў ён.
*****
Раніцай 21 красавіка з РСЗА"Смерч" расейцы абстралялі горад Украінскі ў Данецкай вобласці. Абстрэл адбыўся каля 08:30. З прычыны атакі загінула 82-гадовая жанчына. Акрамя гэтага, чацвёра мужчын ва ўзросце ад 21 да 53 гадоў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, паведамілі ў Данецкай абласной пракуратуры.
*****
За мінулыя суткі адбылося 115 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ.
Усяго расейцы нанеслі 15 ракетных і 63 авіяцыйныя ўдары, здзейснілі 109 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.
Пад артылерыйскім агнём былі больш за 120 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей.
*****
Расейцы паўтараюць тактыку Аўдзееўкі для ўзяцця Часовага Яра, паведамляе разведка Вялікабрытаніі.
Цытуючы галоўнакамандуючага Аляксандра Сырскага, у ведамстве адзначылі, што РФ хацела б захапіць Часовы Яр да 9 траўня, калі ў Маскве праходзяць святкаванні дня Перамогі ў Другой сусветнай вайне. Сырскі заяўляў, што Часоў Яр з'яўляецца папярэднім крокам на шляху да большага гораду Краматорск.
Брытанскія аналітыкі таксама ўспомнілі заяву камандуючага аператыўна-стратэгічнай групоўкай войскаў "Хорціца" ад 18 красавіка аб тым, што расейскія сілы скідаюць 30-40 карэктаваных авіябомбаў у дзень.
"Верагодна, іх скідаюць расейскія самалёты Су-25, якія дзейнічаюць паблізу лініі судакранання, і Су-34, якія дзейнічаюць на адлегласці, выкарыстоўваючы кіраваныя авіябомбы. Гэта ўзгодненая паветраная бамбардзіроўка, і гэтая тактыка паўтараецца з Аўдзееўскай кампаніі", – гаворыцца ў аглядзе.
У Брытанскай выведцы звярнулі ўвагу на тое, што Часоў Яр з'яўляецца добра абароненым і размешчаным на ўзвышшы.
*****
Удзень 21 красавіка расейцы ўдарылі балістыкай па Адэскай вобласці, цэлілі па транспартна-лагістычным аб'екце прыпартовай інфраструктуры.
Выбуховай хваляй і абломкамі ракеты пашкоджаныя прыватныя дамы. У адным з якіх упала столь. На прыватным двары адбылося ўзгаранне сена. У выніку ўдару па Адэскай вобласці пацярпелі чатыры чалавекі.
*****
За мінулыя суткі Авіяцыя Сіл абароны Украіны нанесла ўдары па 8 раёнах засяроджвання асабовага складу праціўніка.
Падраздзяленнямі ракетных войскаў нанесена паражэнне па 1 пункце кіравання, 2 раёнах засяроджвання асабістага складу, 1 складзе боепрыпасаў, 1 сродку супрацьпаветранай абароны, 1 раёну засяроджвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі праціўніка.
Агульныя баявыя страты праціўніка з 24.02.22 па 20.04.24 арыентыровачна склалі:
асабістага складу — каля 459530 (+950) чалавек,
танкаў — 7229 (+16) адз,
баявых браніраваных машын — 13896 (+23) адз,
артылерыйскіх сістэм — 11719 (+41) адз,
РСЗА — 1046 (+0) АДЗ,
сродкі СПА — 767 (+4) Адз,
самалётаў — 348 (+0) адз,
верталётаў — 325 (+0) адз,
БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 9379 (+38),
крылатыя ракеты — 2115 (+6),
караблі / катэры — 26 (+0) адз,
падводныя лодкі 1— (+0) адз,
аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 15785 (+68) адз,
спецыяльная тэхніка — 1926 (+8)
*****
Міністр юстыцыі Дзяніс Малюська заявіў, што Украіна сутыкнулася з праблемай перапоўненых турмаў, таму ён падтрымлівае мабілізацыю асобных катэгорый асуджаных.
"Мы выйграем у двух аспектах. Па-першае, у нас з'явяцца вайскоўцы. Па-другое, не трэба будзе думаць пра тое, як іх ахоўваць, карміць, клапаціцца. Асабліва ва ўмовах абмежаванай колькасці турмаў. У нас колькасць тых, хто трапляе ў нашы ўстановы, істотна расце. На нейкім этапе можам лопнуць", — сказаў міністр.
Паводле яго слоў, павелічэнне колькасці зняволеных звязана з павелічэннем катэгорый злачынцаў, якіх раней не было, – перш за ўсё гаворка ідзе пра калабарантаў.