839-ты дзень вайны. «Азову» дазволяць выкарыстанне амерыканскай зброі

Расійска-украінская вайна працягваецца. Сабралі апошнія звесткі.

Фота AP

Фота AP

Уначы 11 чэрвеня Генеральны штаб УСУ паведаміў, што на фронце паміж украінскімі вайскоўцамі і акупантамі адбылося 81 баявое сутыкненне. Паводле яго звестак, сітуацыя на лініі боесутыкнення кантралюемая.

Расійцы спрабавалі рухацца наперад на шэрагу кірункаў, у тым ліку на Харкаўскім, Купянскім, Ліманскім і Пакроўскім. Яны панеслі страты, у тым ліку стала вядома аб ліквідацыі самалёта Су-25, гаворыцца ў паведамленні.


Калаж unian.net

Калаж unian.net

Расійскія захопнікі не спыняюць атакі на Харкаўшчыне. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлемарафона Аляксандр Букатар, камандзір 3-га батальёна аператыўнага прызначэння брыгады «Спартан». «У нашай зоне адказнасці даволі кантралюемая сітуацыя, стрымліваем ворага, кантралюем усе яго дзеянні, якія ён плануе ці думае планаваць. Вораг у раёне Ліпцаў пастаянна спрабуе прасунуцца малымі пяхотнымі групамі, паспрабаваць штурмаваць нашы пазіцыі, заходзіць з розных бакоў, аднак яму гэта не ўдаецца. Загадзя, яшчэ на подступах, мы яго знішчаем», — распавёў Букатар.

Ён таксама сказаў, ці змянілася тактыка акупантаў пасля надання Украіне магчымасці наносіць удары па тэрыторыі РФ: «Улічваючы тое, што інтэнсіўнасць ворага стала крыху меншай, то так. Раней я казаў, што мы да самай мяжы з РФ даставалі дронамі, некаторай ствольнай артылерыяй. Гэта ўскладняе ім жыццё. Калі мы бярэм апошні час, то вораг вельмі моцна прыціх у сваёй актыўнасці. Паколькі яшчэ на подступах мы руйнуем іх планы і ўносім свае карэктывы ў баявыя дзеянні».


Фота DeepState

Фота DeepState

Расійскія акупацыйныя войскі прасунуліся на ўсходзе Украіны. У прыватнасці, яны акупавалі Іванаўскае Данецкай вобласці. Пра гэта паведамляе праект DeepState. Адзначаецца, што захопнікі таксама прасунуліся каля Новапракопаўскага і Старамаёрскага.

«Вораг прасунуўся каля Новпракопаўскага і Старамаёрскага і захапіў Іванаўскае. Удакладненая лінія судакранання ў Кляшчыеўцы», — гаворыцца ў паведамленні.

Афіцыйнага пацверджання інфармацыі аб захопе Іваноўскага пакуль няма. Згодна з анлайн-картамі, адлегласць ад Іваноўскага да Часава Яра складае менш за 10 кіламетраў.


Фота Getty Images

Фота Getty Images

Расійскі самалёт Су-34 пацярпеў крушэнне падчас вучэбна-трэніровачнага палёту, сцвярджаюць у Мінабароны Расіі. Гаворка пра двухмесны знішчальнік-бамбардзіроўшчык ваенна-касмічных сіл РФ. Павядамляецца, што яго экіпаж загінуў.

Борт пацярпеў крушэнне ў Паўночнай Асеціі ў горнай мясцовасці, паведамляе РІА «Навіны». У Мінабароны РФ сцвярджаюць, што самалёт выконваў вучэбна-трэніровачны палёт: «Папярэдняя прычына авіякатастрофы — тэхнічная няспраўнасць».

Паводле звестак ТАСС, самалёт упаў у бязлюднай мясцовасці, на зямлі разбурэнняў няма. На борце знаходзіліся два пілоты.

Украінскі бок не каментаваў сітуацыю.


Фота t.me/polkazov

Фота t.me/polkazov

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна дазволіць выкарыстанне перададзенай амерыканскай зброі байцам Нацыянальнай гвардыі 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў». Як паведамляе The Washington Post, адпаведная пастанова была прынятая пасля праверкі Дзярждэпартаментам брыгады «Азоў». Некалькі гадоў таму амерыканцы наклалі «табу» на ўзбраенне для азоўцаў на фоне «турботы ў Вашынгтоне адносна паходжання групы».

Цяпер жа гэтая брыгада Нацгвардыі Украіны будзе мець доступ да такой жа вайсковай дапамогі ЗША, як і любое іншае падраздзяленне.

«Брыгада спецыяльнага прызначэння «Азоў» прайшла праверку Лейгі, праведзеную Дзяржаўным дэпартаментам ЗША», — гаворыцца ў заяве ведамства.

Дзярждэп спасылаецца на так званы «закон Лейгі», названы так у гонар былога сенатара Патрыка Дж. Лейгі і аўтара дакумента, які забараняе перадачу ваеннай дапамогі ЗША замежным падраздзяленням, прызнанымі ў здзяйсненні парушэнняў правоў чалавека. Амерыканскі бок падчас праверкі доказаў такіх парушэнняў не выявіў. У той жа час не ўдакладняецца, калі менавіта маглі зняць адпаведнае «табу».

Адзначаецца таксама, што паколькі батальён «Азоў» узору 2014 года структурна адрозніваецца ад брыгады, якая цяпер з'яўляецца часткай Нацыянальнай гвардыі, гэтыя абмежаванні не прымяняюцца.


Фота ua.depositphotos.com

Фота ua.depositphotos.com

У канцы траўня Расія вызваліла з турмаў групу жанчын для ўдзелу ў баявых дзеяннях ва Украіне. Гэта можа сведчыць аб новым этапе ў выкарыстанні Крамлём злачынцаў у вайне. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на экс-зняволеных, якія падтрымліваюць сувязь з тымі, хто дагэтуль знаходзіцца ў турме. Паводле іх слоў, ваенныя вярбоўшчыкі забралі некалькі жанчын з турмы пад Санкт-Пецярбургам. Пакуль незразумела, ці з'яўляецца іх вызваленне адзінкавым выпадкам, пілотнай праграмай або пачаткам большай хвалі вярбоўкі.

Па стане на пачатак 2022 года ў расійскіх турмах адбывалі пакаранне каля 30 тысяч жанчын. Вярбоўшчыкі пачалі абыход па турмах для жанчын па ўсёй еўрапейскай частцы Расіі восенню 2023 года. Аднак да гэтага часу асуджаныя жанчыны, якія паступілі на ваенную службу, заставаліся зняволенымі без афіцыйных тлумачэнняў.

«Вярбоўка жанчын-асуджаных адбываецца ў момант, калі расійскі ўрад звяртаецца да ўсё больш нестандартных схем, каб прыцягнуць добраахвотнікаў з маргінэза расійскага грамадства, спрабуючы пазбегнуць чарговага непапулярнага прызыву», — распавядае выданне.

Пакуль невядома, якія абавязкі будуць выконваць прызыўніцы на фронце. Вярбоўшчыкі прапаноўвалі заключаным кантракты на службу снайперамі, баявымі санітаркамі і франтавымі радысткамі на адзін год. Тады пагадзіліся толькі каля 40 з 400 зняволеных.

Ім прапанавалі памілаванне і плату ў эквіваленце прыкладна 2000 долараў у месяц, што прыкладна ў 10 разоў перавышае мінімальны заробак у Расіі.

Як патлумачылі былыя зняволеныя, рашэнне сысці на фронт жанчыны прынялі ў тым ліку праз суровыя ўмовы ў расійскіх турмах. Яны былі вымушаныя пастаянна маўчаць і праводзілі да 12 гадзін у суткі, выконваючы абавязковую працу ў лесапільнай майстэрні турмы, нават пры мінусовай тэмпературы зімой.