956-ты дзень вайны. Украіна атакаваная ракетамі і беспілотнікамі
Кіеў, Адэса, Харкаў — пад атакай. Распавядаем пра галоўныя падзеі чарговага дня вайны Расіі супраць Украіны.

Наступствы атакі Адэсы
Расія ўначы атакавала Украіны беспілотнікамі і ракетамі
Згодна з паведамленнем Паветраных сіл УСУ, агулам войскі РФ прымянілі больш за 90 сродкаў паветранай атакі: 87 дронаў, дзве балістычныя ракеты, выпушчаныя з комплексу "Іскандэр-М", адну крылатую ракету, выпушчаную з комплексу "Іскандэр-К", а таксама адну кіраваную авіяцыйную ракету Х-59/69 .
УСУ сцвярджаюць, што збілі дзве ракеты і 56 беспілотнікаў у Мікалаеўскай, Адэскай, Кіеўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай, Днепрапятроўскай, Сумскай, Чарнігаўскай, Палтаўскай, Вінніцкай, Хмяльніцкай, Запарожскай, Жытомірскай і Харкаўскай абласцях. Яшчэ 25 беспілотнікаў упалі ў розных рэгіёнах Украіны, як мяркуецца, з-за прымянення сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, заявілі ў Паветраных сілах.
Мінабароны Расіі: над трыма абласцямі за ноч збіты чатыры дроны
Уначы з суботы на нядзелю над трыма расейскімі рэгіёнамі сіламі СПА збітыя чатыры ўкраінскія дроны самалётнага тыпу, паведаміла Мінабароны Расіі ў ранішняй справаздачы.
Два беспілотнікі былі знішчаны ў небе на Курскай вобласцю, і па адным над тэрыторыямі Белгарадскай і Варонежскай абласцей.
Глядзіце таксама

Атака Адэсы
Як паведамляе ГСНС Украіны, у ноч на нядзелю расійскія вайскоўцы дронамі атакавалі Адэсу.
У выніку ўспыхнулі пажары, пацярпелі складскія памяшканні і грузавыя аўтамабілі, удакладнілі ў ведамстве. Адзін чалавек атрымаў цяжкія траўмы і быў шпіталізаваны.
Глядзіце таксама

У выніку абстрэлу Купянска два чалавекі атрымалі раненні
Пра гэта паведамляе паліцыя Харкаўскай вобласці.
Сёння раніцай расійскія ваенныя ўдарылі побач з аўтобусным прыпынкам баражыруючым боепрыпасам тыпу FPV-дрон, гаворыцца ў паведамленні паліцыі Харкаўскай вобласці.
У выніку абстрэлу аскепкавыя раненні атрымалі двое мужчын 68 і 40 гадоў. Апошняга даставілі ў лякарню ў горад Харкаў.
Таксама пашкоджана памяшканне крамы і аўтамабіль, гаворыцца ў паведамленні паліцыі.