Anonymous узламалі Цэнтрабанк Расіі
Хакеры групы Anonymous узламалі Цэнтрабанк Расіі і абяцаюць апублікаваць 35 тысяч файлаў з сакрэтнымі дамовамі.
Anonymous — гэта міжнародная група хакераў і кіберадмыслоўцаў, якія па палітычных меркаваннях змагаюцца ў лічбавай прасторы з урадамі краін свету, палітычнымі структурамі і элітамі.
У сваім твітары хакеры паведамілі: "Калектыў Anonymous зламаў Цэнтральны банк Расіі. Больш за 35 000 файлаў з сакрэтнымі пагадненнямі будуць апублікаваныя на працягу 48 гадзін".
Нагадаем, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Распі супраць Украіны групоўка Anonymous абвясціла кібервайну ўрадавым сайтам Расіі, прадстаўнікам улады, палітыкам, дзяржаўным прапагандыстам.
Хакеры ўзламалі сайт расійскага Міністэрства абароны і распаўсюдзілі асабістыя даныя работнікаў ведамства.
26 лютага дзякуючы дзеянням хакераў "ляглі" сайты Крамля, Раскамнагляду, Мінабароны, Міністэрства замежных спраў, шэрагу дзяржаўных навінавых агенцтваў, а на дзяржаўных тэлеканалах ўключылі ўкраінскую музыку. Таксама хакеры ўзламалі вебсайт урада Чачэнскай Рэспублікі, кіраўніцтва якой падтрымлівае Пуціна і расійскую вайну супраць Украіны.
А 7 сакавіка хакеры Anonymous заявілі, што зламалі расійскія дзяржаўныя тэлеканалы і відэасервісы.
Паводле www.pravda.com.ua