Беларусы і ўкраінцы Філадэльфіі маліліся супраць вайны (фота)
У нядзелю, 27 лютага, у цэнтры Філадэльфіі каля Арт-Музея гучала малітва супраць вайны ва Украіне.
У малітве ўзяла ўдзел украінская дыяспара, да яе далучыліся і беларусы.
Фота з Фэйсбука Вадзіма Васільева
«Беларусы — гэта дэмакратычны народ і не мае нічога супольнага з аўтарытарным рэжымам дыктатара. Мы падтрымліваем усе дэмакратычныя і еўрапейскія погляды ўкраінцаў і асуджаем расійскую агрэсію», — заявілі беларусы Філадэльфіі.
Фота з Фэйсбука Вадзіма Васільева