Каб не стаць бокам канфлікту. Германская выведка перадае Украіне інфармацыю са спазненнем у некалькі дзён

Выведка Германіі  перадае Украіне інфармацыю аб войсках Расіі і перахапляе перамовы расійскіх салдат, паведамляюць Die Zeit і ARD. Але ёсць нюанс.

60338179_101.jpg

Паводле звестак намецкіх СМІ, з траўня ўкраінская выведка атрымала больш за 100 тэкставых справаздач і спадарожнікавых здымкаў, зробленых пры дапамозе спадарожнікавай сістэмы SAR-Lupe, якую Германія вывела на арбіту ў супрацоўніцтве з Расіяй, адзначае «Нямецкая Хваля».

Пры гэтым Федэральная выведвальная служба Германіі вядзе здымку са спадарожнікаў толькі над тэрыторыяй Украіны і перадае даныя з затрымкай у некалькі дзён, таму факт перадачы дадзеных не робіць краіну ўдзельніцай вайны, адзначаюць Die Zeit і ARD.

На гэты конт палітык і журналіст Сяргей Навумчык напісаў у сваім тэлеграм-канале:

Плануецца, што новыя санкцыі EU пазбавяць Расію “дадатковых 7 мільярдаў еўра даходаў” (Урсула фон Ляен). Сума, канешне, гіганцкая. Вось толькі за экспарт вуглевадародаў Масква атрымлівае адзін мільярд еўра кожны дзень. І страта 7 мільярдаў — гэта страта аднаго тыдня. Усяго толькі.

І сёння ж стала вядома, што разведка ФРГ перадае Украіне даныя са спадарожнікаў пра перамяшчэнні войскаў РФ толькі па тэрыторыі Украіны і… спецыяльна са спазненнем у некалькі дзён — каб не быць бокам канфлікту.

Liebe Freunde, з такімі тэмпамі вы рызыкуеце зрабіцца нават не “ўдзельнікамі канфлікту”, а ахвярамі расійскай, цяпер ужо ядзернай агрэсіі.