Ключавы аэрадром РФ. Што вядома аэрапорт у Крыме, дзе сёння былі выбухі? І што з таго Беларусі?

Сёння, 9 жніўня, у крымскай Навафёдараўцы прагучалі выбухі. Гэта здарылася на адным з ключавых аэрадромаў расійскай авіяцыі.

Цяпер у Навафёдараўцы базуецца 43-і знішчальны авіяцыйны полк РФ. У яго складзе — пераважна знішчальнікі Су-30СМ, Су-33 і бамбавікі Су-24М. З яго руская армія ажыццяўляе авіяналёты і бамбардзіроўкі ўкраінскіх гарадоў. У тым ліку раніцай 24 лютага самалёты паляцелі бамбіць Мікалаеўскую, Херсонскую і Запарожскую вобласці.

Нагадаем, сёння ўдзень у Крыме здарыліся магутныя выбухі ў раёне ваеннага аэрадрома. Што дакладна стала прычынай выбухаў, зразумець складана. У Мінабароны Расіі сцвярджалі, што выбухі адбыліся з-за таго, што здэтанавалі боепрыпасы.

Паведамляецца пра як мінімум аднаго загінулага, ёсць і параненыя.

Дарадца кіраўніка Офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк пракаментаваў у Twitter выбухі на авіябазе ў Крыме наступным чынам: «Дэмілітарызацыя Расійскай Федэрацыі — неад'емная частка забеспячэння глабальнай бяспекі. Будучыня Крыма — быць жамчужынай Чорнага мора, нацыянальным паркам з унікальнай прыродай і сусветным курортам, а не ваеннай базай для тэрарыстаў. Гэта толькі пачатак».

Зрэшты, украінскі бок афіцыйна не пацвердзіў сваю датычнасць да выбухаў. Аднак былы дарадца кіраўніка МУС Украіны Віктар Андрусіў намякнуў, што магутныя выбухі ў Крыме 9 жніўня адбыліся ў выніку абстрэлу з украінскага боку.

Беларускі тэлеграм-канал «Куклов*д и овца» на гэты конт напісаў, што калі гэта зрабілі ўкраінскія войскі, то «хірургічная дакладнасць дальнабойнай украінскай артылерыі ўжо не новая, а вось далёкасць удару ўразіла. Ён быў нанесены з адлегласці мінімум 200 кіламетраў, а значыць, хутчэй за ўсё, Украіна ўсё ж атрымала 300-кіламетровыя ракеты ATACMS… Нават гіпатэтычная наяўнасць гэтых ракет можа моцна паўплываць на паводзіны Лукашэнкі. Усё таму, што расійска-савецкая СПА, якая стаяла на ўзбраенні ў Беларусі, нічога не можа зрабіць супраць сучасных амерыканскіх ракет. Б'юць яны хутка, далёка і дакладна». Таму з моманту іх з'яўлення ў арсенале УСУ жыццё беларускага кіраўніка і «ўсіх, хто знаходзіцца ў радыусе 100 метраў ад яго» залежыць у тым ліку і ад планаў ды настрояў украінскага Генштабу. «Цяпер жа відавочна, што гэтая магчымасць не гіпатэтычная, а больш чым рэальная. І Лукашэнка з яго звярыным рэфлексам самавыжывання не можа гэтага не разумець».

Паводле УНІАН, korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: