Кожны дзень на Данбасе гінуць і атрымліваюць раненні да тысячы ўкраінскіх салдат — Арахамія

Давід Арахамія агучыў новыя даныя па стратах украінскай арміі на Данбасе. Ва Украіны дастаткова сіл, каб працягваць барацьбу з расійскімі захопнікамі, аднак не хапае ўзбраення, падкрэсліў нардэп.

0e4a9bc371bbee56ae5cd4b8fcd9fa66.jpg

Кожны дзень на Данбасе гінуць і атрымліваюць раненні да тысячы ўкраінскіх салдат. За апошнія два тыдні гэта колькасць значна вырасла. Пра гэта заявіў кіраўнік фракцыі “Слуга народа” Давід Арахамія.

Нардэп удакладніў, што штодня страты УСУ на ўсходзе Украіны складаюць у сярэднім "ад 200 да 500 забітых і значна больш параненых".

У той жа час Арахамія паведаміў, што Украіна абвясціла прызыў у войска мільёна чалавек і мае магчымасць набраць яшчэ два мільёны, таму ў яе дастаткова сіл, каб працягваць барацьбу з расійскімі захопнікамі. Аднак, падкрэсліў ён, абаронцам не хапае зброі і боепрыпасаў.