«Людзі ідуць ва УСУ помсціць»: Паплечнік Гіркіна пра «вызваленне» Данбаса
Паплечнік Гіркіна распавёў, чаму жыхары «вызваленага» Данбаса прагнуць адпомсціць расіянам за такое «вызваленне» і ідуць змагацца з імі ва УСУ.
![1683884560_8584.jpg 1683884560_8584.jpg](/img/v1/images/1683884560_8584.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таварыш тэрарыста Ігара Стралкова-Гіркіна, расійскі «гнеўны патрыёт» Максім Калашнікаў раскрыў сапраўдны твар «рускага свету» на часова акупаваным Данбасе, піша УНІАН.
Фрагмент заявы Калашнікава апублікаваў Telegram-канал «Сеятель ветра». Паплечнік Гіркіна заявіў, што жыхары Данбаса проста ў жаху ад такога «вызвалення», якое праводзіць на іх зямлі руская армія. І калі людзі паглядзелі, як Расія сцірае з зямлі іх родныя гарады, яны ідуць служыць ва Узброеныя Сілы Украіны.
Глядзіце таксама
![«Мама на вачах у таты памерла ад страты крыві» «Мама на вачах у таты памерла ад страты крыві»](/img/v1/images/aksana_hluszczanka.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Рускія войскі «вывезлі з Данбаса ўсё, што маглі, у тым ліку і сельгастэхніку. Прабачце, на гэтых вызваленых тэрыторыях, гэта расійскі Данбас, шмат людзей пасля такога «вызвалення» ідуць ва Узброеныя сілы Украіны помсціць, таму што іх жыццё было зламанае, у іх забралі жыллё, падчас гэтага «вызвалення» загінулі іх родныя і блізкія», — сказаў Калашнікаў.
Глядзіце таксама
![Расія яшчэ да пачатку вайны запланавала знішчэнне Марыупаля? Расія яшчэ да пачатку вайны запланавала знішчэнне Марыупаля і генацыд жыхароў?](/img/v1/images/mariupal1170x530cropped.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Куды знік сам Гіркін?
«Раззлаваныя патрыёты» страцілі свайго лідара. 21 ліпеня стала вядома аб затрыманні ў РФ Ігара Гіркіна (Стралкова). Паведамлялася, што ў яго кватэры супрацоўнікі Следчага камітэта РФ правялі ператрус.
Суд адправіў Стралкова пад арышт да 18 верасня. У дачыненні да яго распачата справа паводле ч. 2 арт. 280 КК (публічныя заклікі да экстрэмізму з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт). Па гэтым артыкуле яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Справу Гіркіна засакрэцілі.
Паліттэхнолаг Абас Галямаў, як пісаў «НЧ», адзначыў наконт арышту Гіркіна: "Стралкоў супадаў з Пуціным у частцы стратэгічных мэтаў, у частцы ідэалогіі. Але пры гэтым ён бачыў крайнюю неэфектыўнасць сістэмы і яе няздольнасць дасягнуць тых мэтаў, якія ў рамках гэтай ідэалогіі перад краінай стаяць. І ён ведаў, што правільныя, з іх пункту гледжання, мэты не дасягаюцца з-за крайняй неэфектыўнасці і прыдуркаватасці рэжыму".
Глядзіце таксама
![У Марыупалі загінулі 22 тысячы чалавек — гэта ў разы больш, чым падчас акупацыі 1941–1943 гадоў У Марыупалі загінулі 22 тысячы чалавек — гэта ў разы больш, чым падчас акупацыі 1941–1943 гадоў](/img/v1/images/8b255806_e4ac_4a23_b390_5721dbd975e4.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)