Падтрымка не спыняецца. У Кіеў прыбыў прэм'ер Брытаніі Рышы Сунак
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак прыбыў у Кіеў з неабвешчаным візітам.
![sunakl_pic_32ratio_900x600_900x600_29599.jpg sunakl_pic_32ratio_900x600_900x600_29599.jpg](/img/v1/images/sunakl_pic_32ratio_900x600_900x600_29599.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«З першых дзён вайны Украіна і Вялікабрытанія былі магутнымі хаўруснікамі. Падчас сённяшняй сустрэчы мы абмеркавалі найважнейшыя пытанні як для нашых краін, так і для глабальнай бяспекі», — выказаўся з гэтай нагоды прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Разам мы больш моцныя і дасягнем жаданых вынікаў», — дадаў ён.
Нагадаем, падчас першай тэлефоннай размовы Уладзімір
Зяленскі запрасіў Сунака ва Украіну, і той пацвердзіў намер ажыццявіць гэта.
Рышы Сунак заняў пасаду прэм'м-міністра Вялікабрытаніі 25 кастрычніка. Яго прыезд у Кіеў — сведчанне таго, што міжнародная падтрымка Украіны ў вайне супраць расійскай агрэсіі не спыняецца.