Расія выдаткоўвае на вядзенне вайны з Украінай $900 млн за дзень

Гэта падлічыў рэдактар вайсковага выдання Sofrep Шона Спэнса.

photo_2022_04_17_17_40_29.jpg

Расія выдаткоўвае на вядзенне вайны з Украінай $900 млн за дзень. Гэта падлічыў рэдактар вайсковага выдання Sofrep Шона Спэнса.
Лічба ўключае выплаты вайскоўцам, забеспячэнне іх боепрыпасамі, кошт страчанай і пашкоджанай тэхнікі, а таксама тысячы адзінак крытычнага ўзбраення накшталт крылатых ракет.
Калі яшчэ падлічыць, якія страты нясе Расія праз санкцыі, якія ўвялі супраць яе, сума атрымаецца значна большая. Дарэчы, супраць Расіі ўвялі 10 128 санкцый. Гэта больш, чым супраць любой іншай дзяржавы за ўсю гісторыю існавання.