Расійцы ўдарылі па Мікалаеве касетнымі снарадамі. Ёсць забітыя і параненыя (відэа)
У Мікалаеве ў выніку выбуху на прыпынку грамадскага транспарту ёсць ахвяры. Пра гэта паведаміў мэр украінскага горада Аляксандр Сянкевіч у Telegram.

«Выбух у раёне прыпынку грамадскага транспарту.
Касетныя снарады. Ёсць ахвяры. Працуюць усе службы. Дэталі потым», — напісаў Аляксандр Сянкевіч.
У той жа час, паводле яго папярэдніх паведамленняў, у
горадзе з 17:29 да 18:06 працягвалася паветраная трывога.
Кіраўнік Мікалаеўскага абласнога савета Ганна Замазеева паведаміла, што ў выніку расійскага абстрэлу загінулі два чалавекі, а 12 параненыя.
«Траплянне касетнымі снарадамі ў раён прыпынку
грамадскага транспарту ў людным раёне горада! Менавіта ў гадзіну-пік... Менавіта тады, калі мірныя жыхары вярталіся дадому... Гэта нішто іншае, як
мэтанакіраваны тэрарыстычны акт па знішчэнні мірнага насельніцтва!» — адзначыла Ганна Замазеева.
Пазней Сянкевіч удакладніў, што загінулі тры чалавекі.
«Па стане на 19:20 трое загінулых і 12 параненых.
Таксама ёсць пашкоджанні жылых дамоў і электрасетак», — падзяліўся мэр.
Паводле unian.net.