Расійскія войскі абстрэльваюць жылыя раёны Севераданецка і Лісічанска

Расійскія акупанты працягваюць абстрэльваць ўкраінскія гарады. У Луганскай вобласці вайскоўцы б'юць па жылых раёнах, мясцовыя ўлады заклікаюць усіх пайсці ў сховішчы.

Расійскія войскі абстрэльваюць жылыя раёны Севераданецка і Лісічанска. Фота itsdonetsk

Расійскія войскі абстрэльваюць жылыя раёны Севераданецка і Лісічанска. Фота itsdonetsk

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна, спасылаючыся на заяву кіраўніка Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргея Гайдая.

"У вобласці сітуацыя стабільна-напружаная, нашы Узброеныя сілы Украіны трымаюць абарону, наносяць ўдары ў адказ. Акупанты абстрэльваюць жылыя кварталы. На жаль, ёсць параненыя. Цалкам расстрэльваюць усе населеныя пункты, засталося 20–30% дамоў", — заявіў Сяргей Гайдай.

Паводле www.rbc.ua