Рускія войскі зноў пашкодзілі электразабеспячэнне Чарнобыльскай АЭС

Рамонтная брыгада «Укрэнерга» нядаўна, увечары 13 сакавіка, адрамантавала высакавольтную лінію электраперадачы, якая сілкуе Чарнобыльскую АЭС. Але зараз яе зноў пашкодзілі.

«Укрэнерга» адзначае, што Чарнобыльская АЭС з'яўляецца важным аб'ектам, які не можа заставацца без надзейнага энергасілкавання. Фота wikipedia.org

«Укрэнерга» адзначае, што Чарнобыльская АЭС з'яўляецца важным аб'ектам, які не можа заставацца без надзейнага энергасілкавання. Фота wikipedia.org

Лінія, што сілкуе ЧАЭС і горад Славуціч, зноў пашкоджана рускімі войскамі пасля таго, як рамонтная брыгада «Укрэнерга» адрамантавала яе. Пра гэта прэс-служба «Укрэнерга» паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook.

«Лінія, якая сілкуе ЧАЭС і горад Славуціч, зноў пашкоджаная акупантамі пасля таго, як рамонтная брыгада «Укрэнерга» адрамантавала яе», — гаворыцца ў паведамленні.

Учора, 13 сакавіка, рамонтная брыгада «Укрэнерга» адрамантавала высакавольтную лінію электраперадачы, якая сілкуе Чарнобыльскую АЭС і горад Славуціч. У 19:07 лінію паставілі пад напружанне і пачалі аднаўленне энергасілкавання інфраструктуры ЧАЭС і горада Славуціча. Аднак завяршыць гэтыя працы не ўдалося, таму што рускія войскі неўзабаве зноў пашкодзілі лінію, адзначае прэс-служба.

Рамонтная брыгада «Укрэнерга» вымушаная зноў ехаць на акупаваную тэрыторыю паблізу Чарнобыльскай АЭС, шукаць і ліквідаваць новае пашкоджанне.

«Укрэнерга» адзначае, што Чарнобыльская АЭС з'яўляецца важным аб'ектам, які не можа заставацца без надзейнага энергасілкавання. Таксама ад лініі, што сілкуе атамную станцыю, залежыць электразабеспячэнне жыхароў горада Славуціча.

Бесперашкодны і хуткі допуск рамонтных брыгад «Укрэнерга» да гэтай лініі для правядзення аглядаў і рамонтаў з'яўляецца вельмі важным не толькі для ўкраінскіх спажыўцоў, але і для Еўропы ў цэлым. Бо гэта дапаможа пазбегнуць паўторнай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і захаваць жыццё і здароўе людзей, якія могуць стаць яе ахвярамі.

Паводле УНІАН