Сімвал вайны. За яе выратаваннем сачыў увесь свет, раней на вайне загінуў яе каханы

Дзяўчына, якая цудам выжыла, раскрыла дэталі ўдару расійцаў па Дняпры.

1673729051_1229.jpg

Дзяўчына, за выратаваннем якой пасля ракетнага ўдару па Дняпры ўчора назіраў увесь свет, зараз знаходзіцца ў шпіталі. 23-гадовая Настасся ў верасні страціла каханага, які абараняў Украіну ад расійскіх акупантаў.
«У мяне няма слоў, у мяне няма эмоцый, я нічога не адчуваю акрамя вялікай пустэчы ўнутры. Я не жыла, а існавала ўвесь час, спрабавала змірыцца, што майго адважнага Улада, Фоціка для субратоў і Коціка для мяне больш няма... я адчувала, што ён будзе мяне засцерагаць. Мяне накрыла дзвярыма ў ложку, частка кухні ў пакоі, лазенцы, кухні, калідора і кладоўкі няма, там прорва і я бачу астатнюю частку пад'езда, чужога пад'езда. Ён збярог, я амаль цэлая, нягледзячы на рану на галаве і голыя абадраныя ногі», — напісала дзяўчына на сваёй старонцы ў Instagram.

1673772685_4679.jpg

Яна адзначыла, што нічога не ведае пра лёс сваіх бацькоў, якія на момант удару расійскай ракеты ў жылую шматпавярхоўку знаходзіліся на кухні.
«Я не ведаю, дзе бацькі. Кажуць, што бачылі жывымі, я ўпэўнена, што яны былі на кухні, якой ужо няма. Ратавацца я не хацела, хацела, каб знайшлі бацькоў. Разумею, што Рычарда ўжо няма. Ён наўрад ці выжыў. Успамінаю дурныя жарты бацькі сёння, як з мамай фоткалі шчанюкоў. Елі мамчын Удон», — падзялілася пацярпелая ўкраінка.
Акрамя таго, яна апублікавала ў сторыс фота са шпіталя. Дзяўчына паскардзілася на паклёп у яе адрас пад пастом аб яе каханым, які загінуў у верасні.

1673772722_1648.webp


Ракетны ўдар РФ па жылым доме ў Дняпры — што вядома
14 студзеня расійцы выпусцілі па гарадах Украіны 38 ракет, адна з якіх трапіла ў шматпавярховік у Дняпры. У доме пражывала каля 1700 чалавек.
У выніку атакі адзін з пад'ездаў дома цалкам знішчаны. Тамака маглі знаходзіцца да 200 чалавек, сярод якіх 50 — дзеці. У доме адключана святло, газ і вада, а больш за 1000 чалавек маюць патрэбу ў жыллі. Адзначаецца, што ўдар па шматпавярхоўцы быў нанесены расійцамі ракетай Х-22.
Па стане на 07:25 15 студзеня супрацоўнікі ДСНС выратавалі з разбуранай шматпавярхоўкі 38 чалавек, з іх шасцёра дзяцей. Пад заваламі загінуў 21 чалавек, з якіх адно дзіця, паранены 73 чалавекі, у тым ліку 14 дзяцей.
Па даных старшыні Днепрапятроўскай АВА Валянціна Рэзнічэнкі, больш за 40 параненых у шпіталях, чацвёра ў рэанімацыі — цяжкія. Паводле ягоных звестак, застаецца невядомым лёс яшчэ больш за 40 чалавек.