Шайгу назваў галоўную мэту вайны ва Украіне. І гэта не «дэнацыфікацыя» і не «дэмілітарызацыя»
Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу падчас селектарнай нарады заявіў, што асноўныя задачы спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне выкананы, а таму цяпер ёсць магчымасць засяродзіцца на дасягненні галоўнай мэты — вызвалення Данбаса, піша РІА «Новости».

«Істотна зніжаны баявы патэнцыял ўкраінскіх Узброеных сіл,
што дазваляе засяродзіць асноўную ўвагу і асноўныя намаганні на дасягненні
галоўнай мэты — вызвалення Данбаса», — сказаў Шайгу.
Раней «дэнацыфікацыя» і «дэмілітарызацыя» Украіны заўсёды фігуравалі ў матывацыйнай частцы ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны. Таксама паведамлялася пра намер РФ захапіць усю Украіну і змяніць уладу ў Кіеве.