
«Мы дакладна разумеем, што Пуцін і ўсе тыя, хто стаіць за жудаснымі ваеннымі злачынствамі, якія здзяйсняюцца ва Украіне, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці і мы вельмі цесна супрацоўнічаем з Міжнародным крымінальным судом», — прыводзіць выданне словы кіраўніцы МЗС Вялікабрытаніі Ліз Трас.
Як адзначыла міністр, Брытанія накіравала ва Украіну сваіх супрацоўнікаў, якія дапамогуць сабраць доказы ваенных злачынстваў Расіі.
Па словах Трас, пытанне стварэння Міжнароднага крымінальнага трыбунала ўжо абмяркоўвалася з украінскім урадам.
«Мы адкрытыя да ідэі трыбунала, мы зараз разглядаем яе, але хочам знайсці самы эфектыўны спосаб судовага пераследу тых людзей, якія здзейснілі гэтыя жудасныя ваенныя злачынствы, уключаючы згвалтаванні, сэксуальны гвалт, невыбарчыя напады на грамадзянскіх асоб», — дадала Трас.