У адказ на паразы на фронце расійцы пачалі атакаваць электрастанцыі і іншую інфраструктуру ва Украіне

Паведамляецца, што атакаваная крытычная інфраструктура, у некалькіх абласцях Украіны няма святла і вады.

1472565571_2796.webp

Увечары ў нядзелю, 11 верасня, па ўсёй Украіне аб'яўлена паветраная трывога. Пасля паведамленняў аб выбухах у некалькіх абласцях знікла святло або назіраюцца праблемы з электразабеспячэннем.

У прыватнасці, расійцы ўдарылі па аб'ектах крытычнай інфраструктуры ў Харкаўскай вобласці.

Некаторыя населеныя пункты цалкам абясточаныя, украінскія энергетыкі пачалі экстрана выпраўляць пашкоджанні.

Нанесеныя ўдары і непасрэдна па Харкаву. Мэр Ігар Церахаў пацвердзіў, што быў удар па інфраструктурным аб'екце.

«У выніку ўдару ў многіх раёнах горада знікла святло. Па гэтай жа прычыне ў тых жа раёнах няма і вады, бо не працуюць помпы. Гэта подлая і цынічная помста расійскага агрэсара за поспехі нашага войска на фронце, у прыватнасці, у Харкаўскай вобласці», — напісаў харкаўскі мэр.

Ён таксама заклікаў усіх захоўваць спакой і пацвердзіў, што спецыялісты і камунальнікі ўжо працуюць над ліквідацыяй пашкоджанняў.

Акрамя гэтага, паступалі паведамленні ў сацсетках пра абясточванне населеных пунктаў у Днепрапятроўскай, Сумскай, Палтаўскай, Адэскай і Запарожскай абласцях. З'яўляюцца паведамленні аб праблемах з водазабеспячэннем.

На Сумшчыне, як паведаміў старшыня райвыканкама Дзмітрый Жывіцкі, па ўсёй вобласці ўпала напружанне ў электрасетцы.

«Рэкамендую па магчымасці выключыць электрапрыборы і іншую бытавую тэхніку, каб пазбегнуць яе пашкоджання! Электрасістэма вобласці застаецца нестабільнай з-за разбурэння ў выніку варожых бамбардзіровак у сакавіку. Таксама магчымыя атакі расійска-фашысцкіх войскаў па аб'ектах энергазабеспячэння ва Украіне», — адзначыў ён.

Пасля ён таксама паведаміў, што ў Сумскай вобласці адсутнічае электразабеспячэнне ў 135 населеных пунктах Ахтырскага раёна, у некаторых населеных пунктах па вобласці няма вады.

Кіраўнік Палтаўскай вобласці Дзмітрый Лунін, не паведамляючы пра прычыны праблемы, паведаміў: «Святло і водазабеспячэнне па вобласці хутка будуць адноўлены . Энергетыкі ўжо працуюць».

Спікер Адэскай вобласці Сяргей Братчук паведаміў, што ў вобласці сітуацыя цалкам кантраляваная. Усе службы працуюць у адпаведнасці з пэўнымі задачамі.

Кіраўнік Нікапальскай абласной адміністрацыі (Днепрапятроўская вобласць) Яўген Еўтушэнка апублікаваў паведамленне з заклікам зарадзіць мабільныя тэлефоны і паўэрбанкі.

Кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Валянцін Рэзнічэнка пазней паведаміў, што некаторыя гарады і абшчыны вобласці засталіся без святла.

«Расійцы ўдарылі па энергетычнай інфраструктуры. Не могуць змірыцца з паразамі на поле бою. Але мы справімся. Ужо працуюць усе службы. Адновім усё з максімальна магчымай хуткасцю», — напісаў ён без удакладненняў.

Як паведамілі ва ўкраінскай чыгунцы, у сувязі з абстрэламі інфраструктуры на некаторых участках магчымыя затрымкі шэрагу цягнікоў у розных напрамках.

Паводле unian.net.