Украінцы прызыўнога ўзросту больш не змогуць абмяняць пашпарт за мяжой

Консульскія паслугі стануць недаступныя для ўкраінцаў прызыўнога ўзросту за мяжой з 23 красавіка.

1713867586_8078.webp

Новы законапраект аб мабілізацыі ва Украіне падпісаны Уладзімірам Зяленскім, ён паўплывае не толькі на жыхароў Украіны. Важныя змены найперш закрануць украінцаў за мяжой — мужчыны перастануць атрымліваць амаль усе паслугі ад консульстваў.

Спыненне консульскіх паслуг для ўкраінцаў працягнецца датуль, пакуль не будуць дадзеныя афіцыйныя тлумачэнні закона аб мабілізацыі.

Некаторыя ўстановы за мяжой ужо не прымаюць дакументы ад ваеннаабавязаных. Да прыкладу, консульства Украіны ў Польшчы не прадастаўляе паслугі мужчынам прызыўнога ўзросту да атрымання ўказанняў ад МЗС.

Выданне «Люстэрка тыдня» публікуе дакумент, згодна з якім прадастаўленне консульскіх паслуг для мужчын рэкамендуецца прыпыніць з 23 красавіка «з мэтай недапушчэння пазбягання грамадзянамі Украіны абавязкаў па ўрэгуляванні пытання ваеннага ўліку тэрытарыяльнымі цэнтрамі камплектавання і наяўнасці ваенна-уліковых дакументаў».

Іншымі словам, закон накіраваны на тое, каб супрацьдзейнічаць пазбяганню ўкраінскімі прызыўнікамі ўдзелу ў вайне супраць расійскіх акупантаў. Каб не ўдзельнічаць у баявых дзеяннях, тысячы ўкраінцаў з’ехалі за мяжу.

Цяпер консульскія паслугі для мужчын прызыўнога ўзросту будуць абмежаваныя. Мужчыны ўсё яшчэ змогуць аформіць пасведчанні асобы на вяртанне ва Украіну.

Прыпыненне консульскіх паслуг для мужчын пракаментаваў міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба:

— Ва ўмовах поўнамаштабнай расійскай агрэсіі галоўным прыярытэтам з'яўляецца абарона радзімы ад знішчэння. Знаходжанне за мяжой не вызваляе грамадзяніна ад абавязкаў перад радзімай. Менавіта таму я ўчора даручыў прыняць меры па аднаўленні сапраўднага стаўлення да мужчын мабілізацыйнага ўзросту ва Украіне і за мяжой. Гэта будзе сумленна. Неўзабаве МЗС прадаставіць удакладненыя тлумачэнні аб парадку атрымання консульскіх паслуг у рамках заканадаўства для мужчын мабілізацыйнага ўзросту, — сказаў Кулеба.

— Як гэта выглядае цяпер: мужчына прызыўнога ўзросту з'ехаў за мяжу, паказаў сваёй дзяржаве, што пытанне яе выжывання яго не тычыцца, а потым прыходзіць і хоча атрымаць ад гэтай дзяржавы паслугі, — дадаў кіраўнік МЗС. — Калі гэтыя людзі лічаць, што хтосьці там, далёка на фронце, ваюе і аддае свае жыцці за гэтую дзяржаву, а хтосьці пасядзіць за мяжой, але пры гэтым будзе атрымліваць паслугі ад гэтай дзяржавы, то так гэта не працуе.


Глядзіце таксама

Часовая забарона на консульскія паслугі ярод іншага закране такія пытанні, як выдача і падаўжэнне тэрміну дзеяння замежпаспарта, заключэнне і скасаванне шлюбу, устанаўленне бацькоўства, апекі і папячыцельства, рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану і інш.

Закон аб мабілізацыі, які ўступіць у сілу ва Украіне 18 траўня, змяшчае інфармацыю аб ваеннаабавязаных за мяжой. Згодна з законам, у мужчын прызыўнога ўзросту будзе два месяцы на тое, каб стаць на воінскі ўлік за мяжой. Для гэтага яны павінны будуць абнавіць свае асабістыя дадзеныя праз консульства, кабінет ваеннаабавязанага, нумар тэлефона ці электронную пошту.

Калі мужчына прызыўнога ўзросту не абновіць дадзеныя, то яму абмяжуюць консульскія паслугі і могуць прызначыць штраф.

Пры гэтым мабілізацыя мужчын за мяжой будзе магчымая толькі тым выпадку, калі ўкраінец сам вернецца ва Украіну. Дэпартаваць мужчын пасля абнаўлення звестак не будуць, бо ва ўладаў няма такіх інструментаў.

Паводле unian.net.