Ва Украіне прапанавалі афіцыйна браць грошы за дазвол на выезд за мяжу для ваеннаабавязаных

У МУС Украіны прапанавалі афіцыйна браць грошы за выезд мужчын за мяжу на час вайны.

Фота ДПСУ

Фота ДПСУ

У МУС Украіны прапанавалі ўвесці "платны" выезд за мяжу для ваеннаабавязаных мужчын на час вайны. Так, дарадца міністра ўнутраных спраў прапанаваў увесці страхавы ўнёсак для мужчын, якія хочуць выехаць за мяжу ў час ваеннага становішча. Ён канстатаваў, што расійска-ўкраінская вайна зацягнецца на доўга.

Пра гэта дарадца кіраўніка МУС Украіны Віктар Андрусіў разважае ў сваім Telegram-канале.

"Адносна выезду мужчын за мяжу. Так, на жаль, вайна на доўга. І нам трэба будзе мабілізаваць не адну сотню тысяч салдат. Але пытанне выезду — гэта не забараніць або дазволіць. Гэта пытанне, як з'язджаць. Я прапаную ўнесці страхавы ўнёсак, напрыклад, 3–5 тысяч долараў і свабодны выезд для таго, хто яго сплаціў. У любым выпадку, татальная забарона шкодзіць нам яшчэ больш", — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле яго слоў, забарона на выезд стварае шмат праблем, таму неабходна змяніць падыход да рэгулявання выезду

"Дзве гісторыі маіх знаёмых. Адзін павінен быў засеяць сотню тысяч гектараў, але не меў дызеля. Знайшоў у Румыніі, але не мог адправіць за ім украінцаў. У выніку ён наняў малдаван, якія давезлі ва Украіну, а затым тут пералівалі і дастаўлялі на месца, паколькі малдаване не хацелі ехаць у вобласць з баявымі дзеяннямі. Другая гісторыя, знаёмы да вайны не паспеў падпісаць дамову на пастаўку нашай прадукцыі ў Германію на некалькі мільёнаў долараў. Ужо тры месяцы ён не можа выехаць і падпісаць дамову, якая дазваляе яму выратаваць 300 працоўных месцаў", — распавёў Віктар Андрусіў.

Паводле УНІАН, korrespondent.net