За ноч расійскія войскі абстралялі Харкаў, Мікалаеў і Днепрапятроўскую вобласць

Пра абстрэлы Харкава расійскімі ўзброенымі сіламі паведамляюць амаль кожны дзень. У ноч на 31 ліпеня расійскія вайскоўцы з сістэм С-300 абстралялі Нямышлянскі раён Харкава.

harkau_2.jpg


Расійскія войскі атакавалі Салтаўскі раён Харкава, папярэдне два чалавекі атрымалі раненні, адзін чалавек памёр у шпіталі, паведаміў кіраўнік АВА Алег Сінегубаў.
У ноч на 1 жніўня ў Мікалаеве быў абстраляны шэраг грамадзянскіх аб'ектаў. Віталь Кім паведаміў пра трох пацярпелых у выніку пашкоджання прыватных дамоў. Таксама ўзгаранне адбылося на тэрыторыі амбулаторыі, згарэў гуманітарны склад з медпрэпаратамі і прадуктамі харчавання.
Ахвяр няма.
Таксама разбураны траўмапункт аднаго са шпіталяў, пашкоджаныя чатыры будынкі, санітарны аўтамабіль, выбітыя шыбы. Папярэдне без пацярпелых. 
У Днепрапятроўскай вобласці расійскія войскі абстралялі Нікапальскі і Крыварожскі раёны. У Марганцы пацярпелі дзве жанчыны, адна ў цяжкім стане.

dniprapjatrousk.jpg

Пад абстрэл трапілі кавярня і швейная фабрыка. Выйшла са строю электрасетка. Горад часткова абясточаны.