Абыякавасць да жыцця

Вельмі страшныя рэчы адбываюцца ў Беларусі. І не толькі ў эканоміцы, калі па незразумелых прычынах пры падзенні курса валют кошты ў беларускіх рублях павышаюцца амаль такімі ж тэмпамі, як і ў мінулым суперкрызісным годзе. Але і ў тутэйшым грамадстве, калі за кратамі літаральна памірае чалавек, а простаму абывацелю да гэтага няма ніякае справы. Як няма справы і да іншых палітзняволеных, што больш за год “паліруюць нары за тое, што хацелі нейкіх зменаў у краіне.

Вельмі страшныя рэчы адбываюцца ў Беларусі. І не толькі ў эканоміцы, калі па незразумелых прычынах пры падзенні курса валют кошты ў беларускіх рублях павышаюцца амаль такімі ж тэмпамі, як і ў мінулым суперкрызісным годзе. Але і ў тутэйшым грамадстве, калі за кратамі літаральна памірае чалавек, а простаму абывацелю да гэтага няма ніякае справы. Як няма справы і да іншых палітзняволеных, што больш за год “паліруюць нары за тое, што хацелі нейкіх зменаў у краіне.

Жыццё актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі апынулася ў сапраўднай небяспецы. Паводле апошніх звестак, мужчына пры росце больш за 180 сантыметраў важыць 51 кілаграм. Калі хто не памятае, то нагадаю: наш суайчыннік трымае галадоўку пратэсту супраць свайго арышту, а потым і абвінаваўчага прысуду за “ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Але не гэта галоўнае — галоўнае, за што Сяржук атрымаў тую “хатнюю хімію. А толькі за тое, што вывесіў на галоўнай навагодняй елцы ў цэнтры Віцебска нацыянальны, гістарычны бел-чырвона-белы сцяг. Сцяг, дарэчы, пад якім прымаў прысягу першы і бяззменны кіраўнік Беларусі. Сцяг, які цяперашні рэжым зрабіў незаконным, “предал анафеме.
Сяржук Каваленка памірае. Памірае за святую справу. Але апроч журналістаў, праваабаронцаў і некаторых апанентаў улады да лёсу вязня і ягонага жыцця нікому няма аніякае справы. Насамрэч, мае рацыю Алена, жонка Сяргея, калі кажа, што грамадству, па вялікім рахунку, пляваць на лёс яе мужа. І сапраўды, апроч невялічкіх па вартасці і заўважнасці акцый моладзевых арганізацый нічога істотнага з боку грамадства ў абарону жыцця Сяргея Каваленкі не робіцца.
Многія апазіцыянеры вырашаюць “больш важныя праблемы — браць ці не браць удзел у кампаніі пад назвай “выбары ў парламент, ці — о, жах! — як выехаць за мяжу з прычыны фактычнай матэрыялізацыі спісу невыязных, з прычыны чаго з’явіліся праблемы пры пакіданні межаў Айчыны ў асобных палітычных дзеячаў. Праўда, трэба адзначыць, што доўгая рука аўтараў спісу дасягнула не толькі палітыкаў, але і журналістаў — напрыклад, шэф-рэдактара “Нашай нівы Андрэя Дынько, а таксама праваабаронцаў — таго ж намесніка старшыні забароненага ўладамі Праваабарончага цэнтру “Вясна Валянціна Стэфановіча разам з сям’ёю. Але ні мітынгаў, ні маніфестацый у падтрымку Сяргея Каваленкі не назіраецца. Ачуняюць, калі здарыцца непапраўнае?
А тым часам у Віцебску 14 сакавіка міліцыянты затрымалі Алену Каваленку з сямімесячнай дачкой. Зараз з імі ў пастарунку апынуўся і былы палітвязень і прадпрымальнік, а цяпер грамадскі дзеяч Сяргей Парсюкевіч. Яны “прызямліліся у Першамайскім РАУСе абласнога цэнтра. Верагодна, затрыманне ёсць помстай за тое, што днямі Алена Каваленка і Сяргей Парсюкевіч зладзілі акцыю ў падтрымку паміраючага патрыёта Беларусі Сяргея Каваленкі.
А цяпер крыху пра іншае. Раптам зноў узляцелі кошты на аўтамабільнае паліва, а таксама на такі важны і “стратэгічны тавар, як цукар. Прычым, на апошні больш як у паўтара разы. На паліва — на 5 адсоткаў. З боку грамадскасці — нуль эмоцыяў. Калі летась ледзь не на кожнае падвышэнне коштаў на бензін і “дызель ладзіліся акцыі “Стоп бензін!, то сёлета пра тое застаецца толькі ўзгадваць. Па словах дырэктара інфармацыйна-асветніцкай арганізацыі “За аўто Арцёма Шаркова, якога ў мінулым годзе ледзь не абагаўлялі ўсе каму не лянота за тыя ж самыя акцыі аўтамабілістаў, пасля чарговага падвышэння коштаў “людзі не гатовыя пратэставаць, маўляў, зараз няма настрою.
Вось так, не грамадства, а мыльны пухір. Ні лёс чалавека, ні ўласная годнасць, ні рост коштаў, ні будучыня мовы і культуры, як і сама будучыня Беларусі большасць тубыльцаў не цікавяць. Правільна сказаў старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч: грамадства сёння не гатовае адстойваць ні мову, ні культуру. Гэта наконт ліста з Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, накіраванага чыноўнікам, які фактычна заклікае супрацьдзейнічаць беларусіфікацыі, а таксама рэстаўрацыі гістарычных помнікаў:


“Дзеля выканання даручэнняў Галавы дзяржавы, дадзеных 24 лютага 2012 года падчас нарады па выніках правядзення Нацыянальнага музычнага праекта “ЕўраФэст, першы намеснік галавы Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў звярнуўся да вас з просьбаю ў 2012 годзе:
- Забяспечыць аптымізацыю выдаткаў мясцовых бюджэтаў на рэстаўрацыю і рэканструкцыю гісторыка-культурных каштоўнасцяў, пастаноўку спектакляў, фільмаў, канцэртных праграм, правядзенне культурніцка-забаўляльных праграм;
- Зрабіць канкрэтныя захады па недапушчэнні правядзення кіраўнікамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый палітыкі прымусовай беларусіфікацыі і штучнага скарачэння выкарыстання рускай мовы ў іх дзейнасці, — гаворыцца ў дакуменце, падпісаным намеснікам начальніка ўпраўлення справамі Брэсцкага аблвыканкама, загадчыцай аддзела па арганізацыйна-метадычнай працы і справаводству Вольгай Клімаховіч.
“У сувязі з тым, што грамадскасць практычна не рэагуе на тую страшную сітуацыю, якая складваецца з аховай спадчыны, грамадскасць не зрэагуе і на моўную сітуацыю. Давайце глядзець праўдзе ў вочы: ёсць невялічкая купка індывідуумаў, якім гэта ўсё баліць, а астатняму грамадству гэта ўсё “па барабану, — лічыць Астаповіч.
Згодны. Але не толькі лёс мовы і культура шмат каму “па барабану. На вялікі жаль, і жыццё суайчынніка-патрыёта, на якога многім абывацелям проста напляваць. Абы была чарка і шкварка.