Дзесяць кандыдатаў на адно прэзідэнцтва
Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарам і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў на сваім паседжанні, якое адбылося 18 лістапада ў Палацы рэспублікі ў Мінску, зарэгістравала дзесяць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта краіны, выбары якога пройдуць 19 снежня 2010 года. Некаторыя кандыдаты не ўласна атрымалі свае мандаты, а даслалі на цырымонію сваіх прадстаўнікоў. У паседжанні ЦВК прыняў удзел і кіраўнік групы назіральнікаў за выбарамі прэзідэнта Беларусі Бюро па дэмакратычным інстытутам і правам чалавека (БДіПЧ) АБСЕ пасол Герт Арэнс.
Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарам і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў на сваім паседжанні, якое адбылося 18 лістапада ў Палацы рэспублікі ў Мінску, зарэгістравала
дзесяць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта краіны, выбары якога пройдуць 19 снежня 2010 года. Некаторыя кандыдаты не ўласна атрымалі свае мандаты, а даслалі на цырымонію сваіх прадстаўнікоў. У
паседжанні ЦВК прыняў удзел і кіраўнік групы назіральнікаў за выбарамі прэзідэнта Беларусі Бюро па дэмакратычным інстытутам і правам чалавека (БДіПЧ) АБСЕ пасол Герт Арэнс.
Замест дзеючага кіраўніка дзяржавы кандыдацкае пасведчанне атрымаў старшыня яго ініцыятыўнай групы міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, адсутныя ў Беларусі Уладзімір Някляеў і Віталь Рымашэўскі
накіравалі на паседжанне ЦВК адпаведна былога міністра сельскай гаспадаркі Васіля Лявонава і сустаршыню незарэгістраванай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла
Севярынца.
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына і сакратар ЦВК Мікалай Лазавік адзначылі, што практычна ва ўсіх прэтэндэнтаў меліся подпісы, якія не былі прызнаны сапраўднымі, але ўсё ж дзесяць чалавек
здолелі прадставіць у выбарчыя камісіі неабходныя для рэгістрацыі кандыдатамі сто тысяч подпісаў выбаршчыкаў. Выключэннем стаў толькі прадпрымальнік Уладзімір Правальскі, які, па сцвярджэнням ЦВК
здаў менш за 200 сапраўдных подпісаў.
Сябры Цэнтральнай камісіі, якая сабралася з такой важнай нагоды ў поўным складзе – 12 чалавек, адзінагалосна прагаласавалі за рэгістрацыю дзесяці кандыдатаў у прэзідэнты. Барацьбу
працягваюць намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, дзеючы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік саюза “За мадэрнізцыю Аляксей Міхалевіч, лідэр грамадзянскай
кампаніі “Гавары праўду Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні Аб’’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, сустаршыня аргкамітэта па стварэнню партыі
“Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі, лідэр кампаніі “Еўрапейская Беларусь Андрэй Саннікаў, старшыня аргкамітэта па стварэнню Беларускай
сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікалай Статкевіч, эканаміст Віктар Цярэшчанка і дырэктар ТДА “Трывіюм Дзмітрый Ус.
Пасля ўручэння пасведчанняў кандыдатам альбо іх прадстаўнікам было прадастаўлена права зрабіць кароткія заявы. З выступаў можна было зрабіць выснову, што цалкам задаволенымі ходам выбарчага працэсу
былі толькі кандыдат у прэзідэнты Аляксей Міхалевіч і кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў. Астатнія кандыдаты ці іх прадстаўнікі, асабліва Андрэй Саннікаў, Павел
Севярынец (ён нават адмовіўся паціснуць руку старшыні Цэнтрвыбаркаму), Мікалай Статкевіч рэзка выказаліся наконт палітычнай сітуацыі ў Беларусі і практыкі правядзення выбарчых кампаній.
“Нашу краіну сёння ў свеце называюць апошняй дыктатурай у Еўропе. Гэта ганьба для краіны, але гэта справядлівая ацэнка сённяшняй сітуацыі ў Беларусі, - сказаў Андрэй Саннікаў. – Мы
можам дакладна назваць дату, калі краіна пачала скатвацца да дыктатуры, - гэта 14 лістапада 1996 года, калі незаконна быў адхілены ад сваёй пасады старшыня Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар. Тры гады
апасля ён быў скрадзены, і міжнародная супольнасць падазрае ў спрычыненні да гэтага выкрадання вышэйшых службовых асоб Беларусі. Сёння Віктара няма з намі, і я хачу ўшанаваць памяць гэтага выбітнага
сына зямлі беларускай хвілінай маўчання.
Яшчэ адзін прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Рыгор Кастусёў зрабіў заяву пра неабходнасць выпраўлення сітуацыі са свабодай слова ў Беларусі. “Я трымаю ў руках газету “Новы
час. Гэта да прыкладу. Яна з’яўляецца газетай Таварыства беларускай мовы, і яна не мае магчымасці распаўсюджвацца праз шапікі “Белсаюздруку і праз падпіску. Я
афіцыйна інфармірую Цэнтральную выбарчую камісію, што абавязкова накірую сваю праграму ў гэтую газету, і хачу патрабаваць, каб гэтая газета магла паступаць да насельніцтва, як і ўсе астатнія
газеты… Я заклікаю ўлады забяспечыць вольны распаўсюд недзяржаўнай прэсы, уключаючы і газету, пра якую я сказаў, - падкрэсліў кандыдат у прэзідэнты Беларусі Рыгор Кастусёў.
А вось іншы прэтэндэнт Яраслаў Раманчук у абмен на кандыдацкае пасведчанне ўручыў Лідзіі Ярмошынай кнігу пра Парыж, наведванне якога “з томікам Хэмінгуэя з’яўляецца даўняй
марай неўязной у краіны Еўрапейскага Саюза старшыні беларускага Цэнтрвыбаркама.
Пасля заваяршэння выступленняў адбылося лёсаванне выступаў кандыдатаў у эфірах дзяржаўнага тэлебачання і радыё. У той жа дзень стала вядома пра пастанову ЦВК праводзіць дэбаты кандыдатаў у прамым
эфіры, а не ў запісы, як гэта меркавалася раней. Такім чынам, ужо з моманту рэгістрацыі кандыдаты ў прэзідэнты маюць права распачаць паўнавартасную агітацыйную кампанію, якая працягнецца
месяц.
Дарэчы, увесь час, пакуль ішла рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты, каля прыступак Палаца рэспублікі знаходзіліся сотні прыхільнікаў дэмакратычных кандыдатаў. Людзі трымалі ў руках нацыянальныя
бел-чырвона-белыя сцягі і штандары Еўрапейскага Саюза, расцяжкі ў падтрымку апазіцыйных прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Супрацоўнікі праваахоўных органаў не ўмешваліся і не перашкаджалі
тым, хто знаходзіўся на Кастрычніцкай плошчы, выказваць свае меркаванні.