We Discovered India
Здарылася. Праз пару тыдняў пасьля таго, як з БелЭКСПА на менскай вуліцы Янкі Купалы, 27 вынесьлі кнігі, туды занесьлі артэфакты, якіх у горадзе сапраўды чакалі. У гэтыя дні там каторы ўжо раз трывае кірмаш індыйскіх тавараў. высачэзныя абцасы шчыльнымі радамі валяць туды з усіх бакоў: рэдкая паненка ўтрымліваецца ад спакусы паберабіраць бліскучыя бразготкі ці зарыць рукі ў тое, што, цалкам верагодна, сапраўды ёсьць 100% натуральным ядвабам.
Здарылася. Праз пару тыдняў пасьля таго, як з БелЭКСПА на менскай вуліцы Янкі Купалы, 27 вынесьлі кнігі, туды занесьлі артэфакты, якіх у горадзе сапраўды чакалі. У гэтыя дні там каторы ўжо
раз трывае кірмаш індыйскіх тавараў. высачэзныя абцасы шчыльнымі радамі валяць туды з усіх бакоў: рэдкая паненка ўтрымліваецца ад спакусы паберабіраць бліскучыя бразготкі ці зарыць рукі ў тое, што,
цалкам верагодна, сапраўды ёсьць 100% натуральным ядвабам. Зрэшты, заўсёднікі “індыі наракаюць: у Менскім порце даўно не швартавалася караблёў з Калькуты. Выбар тавару даволі
аднастайны, прага кансумэрызацыі спатольваецца за паўгадзіны блуканьняў па кірмашы.
Калі на першых выставах ідныйская брыгада пастаўшчыкоў яшчэ неяк імкнулася замаскаваць усходні кірмаш, які меў месца, пад прэзэнтацыю нацыянальнай культуры, то цяпер усім ясна: ідзе гандаль.
Індыйскія босы стаяць каля латкоў белых касьцюмах, характэрным жэстам лічачы выручку – беларускія рублі. Сьвядома ці не, яны служаць хадзячай рэклямай оскарнага “Мільянэра з
трушчобаў, бо выглядаюць рыхтык як bad guys з гэтай карціны: гожыя прайдзісьветы.
Індыйскі кіч – найлепшае, што магло здарыцца зь беларускімі жанчынамі. Няхай шмат што са стракоцьця развалу мае мала дачыненьня да якасьці і густу, каляровыя апранахі адкрываюць многім
дамам альтэрнатыўную рэчаіснасьць, партал у лета, проста пасярод татальнага ГУМу нашай традыцыйна неяскравай рэчаіснасьці, пасярод царства нявыбеленага ільну, практычнай чэрані, шэрані, сіні і іншых
адценьняў, модных у Беларусі ўва ўсе сэзоны.
Топ-5 фразаў, падслуханых на выставе індыйскіх тавараў у Менску:
“Камасутра – шэсьць тысячаў! – спадарыня паведамляе камусьці ў мабільны.
“Я знайшла тваю хустку! – іншая спадарыня, таксама ў мабільны, падхапіўшы пальцамі з прылаўка стракатую тканіну.
“Занадта дорага! – сэканд-хэндныя кошты на каляніяльныя апранахі ды аздобы натхняюць далёка ня ўсіх.
“У гэтым сэзоне модна ўсё бальшое! – жанчыны ператварылі прыбіральню ў вялікую прымерачную, круцяцца перад люстэркам у каралях,
прасторных блюзках, шаліках, якія замотваюць уладальніц з ног да галавы.
“А са сланом ёсьць? – гэтую фразу зьвярталі да прадаўцоў усяго: кілімаў, завушніцаў, сукенак і скарбоначак.
У адным з маіх любімых анекдотаў Абрам з Брайтан-біч справіў сабе шыкоўны, як у ангельскага лорда? гарнітур, паглядзеўся ў люстэрка і заплакаў. На пытаньне Сары, што здарылася, Абрам зь бліскучым
брытанскім пранонсам адказаў: “We lost India. Дык вось, беларусы дзякуючы барахолкам на былой Выставе дасягненьня Народнай гаспадаркі БССР сваю Інджу знайшлі, адкрылі,
паўтарыўшы подзьвіг Васка да Гамы. Толькі вось цікава, ці зьдзейсьніць ідныйская барахолка цуда? Ці пачнуць яны, убраўшыся ў строі са сланом, радавацца жыцьцю, звонка сьпяваць і танчыць
жыцьцярадасныя танцы?