Хто добры хлопчык? Лерой добры хлопчык!
Год таму ў адным з мінскіх двароў з'явіўся сабака. Ён выглядаў вельмі галодным, але людзей пазбягаў, ежу не браў. Прычына стала зразумелай праз некалькі дзён, калі сабака зусім знясілеў і ўжо не ўбягаў. На яго ніжняй сківіцы была вялікая страшная рана. Сабака дазволіў завезці сябе у клініку, нібыта разумеючы, што яму хочуць дапамагчы.
Лерой — цудадзейны сабака-бальзам, які вылекуе любую душу!
Далікатнае рудае шчасце, якое хочацца прыціснуць да сябе і не адпускаць. Лерой — нерэальна чароўны, даўганосы рыжык з гарачым сэрцам!
Зразумела, да новых людзей без аглядкі ён не бяжыць, але «новым» вы будзеце да першай пачасухі за вухам і першага выданага ласунку.
У яго ёсць асаблівасць — адсутнічае частка ніжняй сківіцы, але зараз яму гэта зусім не перашкаджае.
Лерою каля трох гадоў, 55 см у карку. Сабака здаровы, спакладаны, апрацаваны ад паразітаў, чыпаваны. Мы вельмі хочам знайсці для яго гаспадара, які прыме і палюбіць Лероя. Гэты сабака варты шчасця!
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца з Лероем: +375 (29) 683-59-15 Анастасія.