Ці карысная вайна для эканомікі?
Уяўленне, нібыта вайна рухае наперад навуку — гэта вялікая памылка, піша вядомы расійскі блогер Дзмітрый Чарнышоў.
![_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__17__logo.jpg _mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__17__logo.jpg](/img/v1/images/_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__17__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падчас вайны ўсе фундаментальныя даследаванні спыняюцца і сотні мільёнаў чалавека-гадзін накіроўваюцца на распрацоўку ўсё больш эфектыўных спосабаў забойстваў.
Спыняюцца і ўсе іншыя віды навуковых распрацовак, якія не прыносяць непасрэднай карысці на вайне, — не час на іх цяпер, Радзіма ў небяспецы.
І такім жа памылковым з'яўляецца пункт гледжання, што вайна рухае наперад эканоміку —дзяржава, кажуць, укладвае велізарныя сродкі ў вытворчасць, і гэта ідзе на карысць краіне. Паглядзіце, маўляў, як падняліся ЗША на Першай і Другой сусветных войнах.
![burzuin.jpg burzuin.jpg](/img/v1/images/burzuin.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта вельмі прымітыўнае ўяўленне пра эканоміку, годнае хіба што карыкатуры ў часопісе «Кракадзіл» — з тоўстымі капіталістамі, якія сядзяць на золаце. Насмакталіся, разумееш, нашых пакутаў.
На самай справе, усялякая працяглая вайна руйнуе любую краіну, якая ў ёй удзельнічае. Гэта не толькі прамыя страты — гібель на фронце сотняў тысяч маладых людзей і велізарная колькасць знявечаных і параненых, але і каласальныя ўскосныя страты — спальванне рэсурсаў у вайне, інфляцыя, імклівы рост дзяржаўнага доўгу і г.д. Гэтыя ж грошы, каб яны былі выдаткаваныя дзяржавай на мірнае развіццё, прынеслі б на парадак большую карысць краіне.
Глядзіце таксама
![Што не так з лозунгам: калі пацерці любога рускага — убачыш імперца? У кожнай плацёжцы, якую атрымае расіянін, трэба асобным радком пазначыць: на аднаўленне Украіны](/img/v1/images/368014837_6883175631705661_5088375130628487146_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Амерыка ж апынулася ў адносным выйгрышы пасля дзвюх сусветных войнаў толькі таму, што войны ішлі не на яе тэрыторыі. І таму, што прамысловасць практычна ўсіх астатніх краін апынулася разбуранай.
Але старыя тупыя чэкісты раслі на карыкатурах з «Кракадзіла» і працягваюць верыць у міф пра карысць вайны для эканомікі.