Хто самы галоўны дзяржздраднік у краіне?
Чаму апошнім часам выступы грамадзян супраць канкрэтных уладных персонаў пачалі называць дзяржаўнай здрадай?
Вельмі ўжо расійская прапаганда любіць гэтае хвосткае слова з раскацістым "эр" — "пррредатели", піша расійскі блогер Дзмітрый Чарнышоў.
— Што такое наогул здрада? Гэта свядомае парушэнне нейкай клятвы ці прысягі. Ці можна лічыць здраднікам расіяніна, які выступае супраць пуцінскай улады?
Не, вядома.
Жыхары Расіі — не рабы і не васалы. Яны не прысягаюць на вернасць кіраўніку дамавога камітэта, мэру, губернатару або прэзідэнту.
Як не прысягаюць на вернасць вадаправодчыку — у нас была дамоўленасць, ты павінен быў паправіць кран, а я заплаціў табе за гэта грошы. Мы абодва выканалі свае абавязацельствы, і я не павінен пасля гэтага да самай смерці выклікаць толькі гэтага вадаправодчык, а ён не павінен не рамантаваць больш краны нікому, акрамя мяне.
Відавочна, гэтак жа — і з прэзідэнтам. Яго выбіраюць на загадзя абумоўлены пэўны тэрмін — дзеля таго, каб выканаць канкрэтную працу.
Прэзідэнт — наёмны менеджар. Няма нічога святога або сакральнага ў яго пасадзе. Не існуе ніякай прысягі прэзідэнту.
А ведаеце, каго можна на самай справе назваць здраднікам? Хто на самай справе кляўся? Пуцін.
Прымаючы прысягу, Пуцін кляўся "ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі, абараняць суверэнітэт і незалежнасць, бяспеку і цэласнасць дзяржавы, верна служыць народу".
І гэтую сваю клятву ён подла парушыў. Не засталося ў расіян ніякіх правоў і свабод. Няма свабоды слова. Няма свабоды сходаў. Няма таямніцы асабістага жыцця. Няма сумленнага суда. Няма роўнасці перад законам. Не існуе таямніцы перапіскі і тэлефонных размоў.
Згодна з Канстытуцыяй, цэнзура забароненая. Рэлігійныя аб'яднанні аддзеленыя ад дзяржавы. Органы заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады самастойныя.
Здраднік Пуцін і таму, што парушыў велізарную колькасць расійскіх законаў.
Крымінальны кодэкс РФ, артыкул 353:
Планаванне, падрыхтоўка або развязванне агрэсіўнай вайны — да 15 гадоў.
Вядзенне агрэсіўнай вайны — да 20 гадоў.
Працягваць можна бясконца. Пуцін непасрэдна вінаваты ў смерці сотняў тысяч людзей.
Так што сёння самы галоўны здраднік — гэта Пуцін. А не тыя, хто змагаецца з ім.