«Мода за свабоду!» У Мінску пратэставалі дызайнеры, мадэльеры і стылісты

Прадстаўнікі моднай індустрыі выйшлі ў Мінску на акцыю салідарнасці. У ёй прынялі ўдзел дызайнеры, стылісты і мадэлі, сярод якіх — вядомы беларускі дызайнер Іван Айплатаў, дырэктар Belarus fashion week Яніна Ганчарова, дызайнер Наталля Кастрама, мадэль 70 + Вольга Шатыка і іншыя.

fashion_20200817_yerch_002_yyd_6559.jpg


Каля сарака прадстаўнікоў моднай індустрыі сабраліся днём каля Беларускага цэнтра моды на праспекце Пераможцаў. Яны прыйшлі з плакатамі: "Мода За Свабоду!", "Сыходзь прыгожа!", "Саша, ты усё прашляпіў!".
— З першых дзён пратэстаў кожны з нас сачыў і выказваў сваё стаўленне адносна таго, што адбываецца, але сёння мы вырашылі сабрацца разам, каб выказацца калектыўна. У Беларусі, якая перажыла канцлагеры і Халакост, сёння катуюць і мучаць людзей. Нават цяпер, калі мы з вамі гаворым, катаванні працягваюцца. Калі быў Халакост, людзі, хутчэй за ўсё, адчувалі тое ж самае: яны ведалі пра тое, што адбываецца, але нічога не рабілі ці не маглі зрабіць. Мы не можам застацца ўбаку і спрабуем усімі спосабамі паўплываць на сітуацыю, — кажа вядомы беларускі дызайнер Іван Айплатаў.

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY


Дызайнеры і мадэлі сталі ў ланцуг салідарнасці ўздоўж праспекта Пераможцаў. Праязджаючыя машыны традыцыйна сігналілі ім у знак падтрымкі.
— Я рада быць на любой акцыі салідарнасці, але паколькі я цяпер мадэль (у мінулым медык), то наважылася далучыцца да акцыі ад гэтай сферы, — распавядае Вольга Шатыка, вядомая беларуская мадэль ва ўзросце 70+. — Я тут, таму што стамілася жыць ва ўмовах унутранай эміграцыі і несвабоды. Ва ўмовах таго ж "Саўка", у якім я пражыла першую палову жыцця. Я хачу, каб гвалт над народам скончыўся і Беларусь стала нармальнай, цывілізаванай краінай.

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY


— Мы працуем на розныя кампаніі, прыватныя і дзяржаўныя, або самі на сябе. У звычайным жыцці многія з нас — канкурэнты альбо наша дзейнасць не перасякаецца. Ды і наогул, многія з нас выбіралі розных кандыдатаў. Але сёння мы выступаем за вяршэнства закона і парадку! — кажа Яніна Ганчарова, дырэктар Belarus Fashion Week.

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY



— Кожны павінен быць упэўнены, што закон і грамадзянскія правы маюць значэнне ў Беларусі. Нам як творчым людзям важна мець магчымасць выказвацца і быць пачутымі. Мы павінны быць упэўненыя, што пасля нашых выказванняў да нас не будуць ужытыя "сацыяльныя рэпрэсіі" ў выглядзе блакавання на ТБ, выключэнні са спісу агульнадаступных мерапрыемстваў лёгкай прамысловасці, удзелу ў дзяржаўных праектах, — распавядае яна.
— Гвалт над мірнымі пратэстоўцамі паказаў, што людзі, якія валодаюць пэўнымі паўнамоцтвамі, іх перавышаюць. Мы не можам быць упэўненыя, што заўтра іх не перавысяць у дачыненні да іншых людзей.

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY


Пасля акцыі каля цэнтра моды калона рушыла ў бок на вуліцу Камуністычную, дзе сёння пачалася забастоўка на тэлеканалах АНТ і СТВ, каб выказаць «тэлевізійшчыкам» падтрымку.
Паводле lady.tut.by