Расія атакавала поўнач і цэнтр Украіны дронамі з тэрыторыі Беларусі. Дзе і як яны хаваюцца?

Камандаванне паветраных сіл Украіны паведаміла, што 19 кастрычніка дроны, якімі Расія атакавала поўнач і цэнтр Украіны, былі запушчаныя з тэрыторыі Беларусі.

Дрон-камікадзэ ў небе над Кіевам

Дрон-камікадзэ ў небе над Кіевам


«Адначасова з ракетным абстрэлам акупанты атакавалі Украіну беспілотнікамі-камікадзэ “Shahed-136” з паўночнага кірунку, у прыватнасці, з тэрыторыі Беларусі. Па стане на 15.30 10 лятаючых боепрыпасаў знішчыла супрацьпаветраная абарона Паветраных сіл паветранага камандавання "Цэнтр"», — адзначаецца ў паведамленні ўкраінскіх вайскоўцаў.

Апоўдні Расія з паўночна-ўсходняга кірунку таксама запусціла шэсць ракет на тэрыторыю Украіны з бамбавікоў-ракетаносцаў Ту-95 і Ту-160. З іх чатыры збілі ўкраінскія паветраныя сілы.

Гомельскае выданне, аб'яўленае ў Беларусі «экстрэмісцкім», паспрабавала разабрацца адкуль і як могуць праводзіцца запускі з тэрыторыі Беларусі дронаў-камікадзэ.

Для пачатку некалькі тэхнічных характарыстык: агучаная вытворцам далёкасць палёту Shahed-136 — 1000 і больш кіламетраў з магчымасцю дастаўкі баявой часткі масай 50 кілаграмаў. Лётае беспілотнік на вышыні ад 60 да 4000 метраў з крэйсерскай хуткасцю каля 180 км/г. БПЛА стартуе пры дапамозе рэактыўнага зарада і працягвае палёт на шумным 2-хтактным рухавіку кітайскай вытворчасці, магутнасцю 50 «коней». Яго палёт суправаджаецца «мапедным» гукам і чутны за кіламетры.


Як і на чым маглі прывезці дроны

Расійскія СМІ не публікуюць фота і відэа працэсу перавозкі і запуску гэтых дронаў. Адзінае даступнае відэа запуску — прэзентацыйнае, створанае вытворцам дронаў. На відэа аператар імкнецца не паказваць грузавое шасі, на якім размешчана пускавая ўстаноўка дронаў. Аднак вызначыць вытворцы шасі магчыма.

Мабільны варыянт пускавы ўстаноўкі на 5 дронаў, які дэманструецца на відэа, Іранскі вытворца размясціў на кітайскім шасі грузавога аўтамабіля Howo. Кабіна грузавіка выканана ў кароткай версіі без спальніка з аэрадынамічным абцякальнікам. Шасі мае колавую формулу 6х4. Пускавая ўстаноўка стылізаваная пад бартавы кузаў з тэнтам. Аднак бартоў на грузавой платформе няма. Грузавы адсек для пускаў прыводзіцца ў пускавое становішча пры дапамозе гідраўлічнага ўпора, таму паміж кузавам і кабінай у гэтай машыне большая адлегласць, чым у звычайным грузавіку (як у самазвала).

Такі аўтамабіль пры перамяшчэнні не выглядае як ваенны. Аднак шэраг спецыфічных асаблівасцяў канструкцыі і нехарактэрная для Беларусі марка могуць выдаць сапраўднае прызначэнне такога грузавіка.

aux_1665554644_image63454dc159339lg__1_.jpeg



Адкуль рабіліся запускі?

Першая верыфікаваная атака дронамі з тэрыторыі Беларусі была праведзена 10 кастрычніка. Кіраўнік Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім паказаў, што дроны былі зафіксаваныя ў Іванкаўскім раёне (скасаваны раён Кіеўскай вобласці, які межаваў з Брагінскім і Хойніцкім раёнамі Гомельскай вобласці). З улікам таго, што да цяперашняга часу няма інфармацыі, аб фіксацыі пралёта шумных дронаў над тэрыторыяй Беларусі, можна зрабіць здагадку, што запускі БПЛА робяюцца не з аэрадромаў, а з закрытай тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка або з тэрыторыі слабазаселенага памежжа.