Сацыёлаг Вардамацкі: Расійскі канцэпт вайны праточваецца ў беларускую грамадскую думку

Сацыялагічныя даследаванні сведчаць, што 85% беларусаў выступаюць супраць удзелу Узброеных Сіл Беларусі ў ваенных дзеяннях ва Украіне. Аднак уплыў расійскай прапаганды адчуваецца, распавёў Андрэй Вардамацкі Польскаму радыё.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__15__logo_1.jpg

Доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі заявіў аб кансалідацыі беларусаў у адмоўным стаўленні да ўдзелу беларускіх войскаў у вайне ва Украіне, аднак што тычыцца ўплыву расійскай прапаганды і атаясамлення беларусаў з расійскім наратывам пра баявыя дзеянні ва Украіне, то меркаванне беларусаў тут выглядае ўжо не так адназначна:

Беларусы маюць уласны пункт гледжання на вайну ва Украіне. Калі казаць аб’ектыўна, расійскі канцэпт гэтага канфлікту пранікае ў беларускую грамадскую думку.

У Расіі назіраецца амаль маналітная падтрымка афіцыйнага пункту гледжання адносна вайны. Гэта не вайна Пуціна, гэта ў тым ліку вайна расіянаў, якія, паводле розных сацыялагічных даследаванняў, падтрымліваюць яе (ухваленне вайны сягае нават 8085%). Стаўленне ўкраінцаў да гэтай вайны відавочна.

Беларуская ж грамадская думка знаходзіцца як бы паміж гэтых двух уяўленняў. Гэта можна заўважыць па некалькіх індыкатарах. Напрыклад, «Ці падтрымліваеце вы прызнанне Расіяй незалежнасці «Л/ДНР?», і недзе палова беларусаў пазітыўна ставіцца да гэтага такі прылад пранікненне расійскага канцэпту ў беларускую грамадскую думку.


Паводле новых, праведзеных сацыялагічнай майстэрняй прафесара Андрэя Вардамацкага, 85 % беларусаў выступаюць супраць удзелу УС Беларусі ў ваенных дзеяннях ва Украіне. Вынікі даследавання сацыёлаг прадставіў на навуковай канферэнцыі Студыума Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэту «Still without peace. Warsaw East European Conference», якая мела месца на пачатку ліпеня.