Супраць ваяроў палка Каліноўскага ў Беларусі завялі крымінальную справу
Беларускі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да стваральнікаў і ўдзельнікаў палка Каліноўскага.
![12323.jpg 12323.jpg](/img/v1/images/12323.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле дадзеных следства, група беларусаў, знаходзячыся на тэрыторыі Украіны, Літвы і Польшчы, «натхніўшыся ідэямі нацыяналізму і прытрымліваючыся шаблонаў шавінісцкай ідэалогіі ўзброеных груповак суседняй краіны», скаапераваліся і стварылі полк імя Кастуся Каліноўскага.
У дачыненні да
кіраўнікоў і «ўжо ўстаноўленых удзельнікаў палка Каліноўскага» распачата
крымінальная справа па арт.361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або
ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Полк Каліноўскага ваюе ва Украіне ад першага дня вайны. У значнай ступені ён складзены з тых беларусаў, якія ў 2020 годзе зазналі на радзіме палітычны пераслед. Ваяры не хаваюць, што пасля перамогі ў вайне хочуць садзейнічаць пераменам у Беларусі.
Існы беларускі рэжым відавочна перасцерагаецца каліноўцаў. Лукашэнка рэгулярна згадвае іх на сваіх нарадах, а яго сілавікі рэгулярна кашмараць іх сваякоў у Беларусі.
![Супраць стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага завялі крымінальную справу Супраць стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага завялі крымінальную справу](/img/v1/images/franchuk.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)