Жонка ратавальніка Дундукова: «Калі Андрэя арыштавалі, сын хаваўся пад ложак і пытаўся, ці яго таксама арыштуюць злыя дзядзі»

Яшчэ месяц таму Ганна Дундукова не магла ўявіць, як скончыцца чаканы сямейны адпачынак ва Украіне. Яе мужа, супрацоўніка МНС, затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы 22 сакавіка і пад вартай вярнулі ў Мінск.

Фота з сямейнага архіву

Фота з сямейнага архіву

Пакуль Ганна даведалася, дзе знаходзіцца муж, трэкер зафіксаваў 60 000 крокаў. Аказалася, што Андрэю Дундукову было выстаўленае абвінавачанне ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, а Ганна без грошай (канфіскаваных падчас ператрусаў і затрымання мужа) і сталай працы засталася разам з трохгадовым сынам Міраславам чакаць мужа. За няпоўны месяц яна страціла 7 кілаграмаў, вывучыла правілы прыёму перадач у СІЗА КДБ і на Валадарцы і разам з сынам піша лісты тату, які «пайшоў у горы».

Пасля арышта мужа сын хаваўся пад ложак і пытаўся: «Ці за мной таксама прыйдуць і забяруць?»


«Калі Андрэя забралі, Міраслаў [трохгадовы сын Андрэя і Ганны Дундуковых — НН] вельмі моцна перажываў. Ён вельмі доўга кепска спаў і нават адмаўляўся есці. Ён увесь пайшоў у тату і не паказвае, што яму кепска. Прыйшлося адвезці яго да бацькоў у Брэст. Там яму было лепей, бо мне даводзілася выбягаць а 7-й ранку з хаты і вяртацца позна дадому.
Чытайце далей