Прадстаўнікі АПК і Еўрапарламент падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. У чым яе адметнасць?
У дакуменце адзначаецца, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Каардынацыйная рада павінны разглядацца міжнароднай супольнасцю як прадстаўнікі народа Беларусі.
![Святлана Ціханоўская і Раберта Метсола. Фота: прэс-служба АПК Святлана Ціханоўская і Раберта Метсола. Фота: прэс-служба АПК](/img/v1/images/ef20bcdb_96ff_4e67_b0af_174561ba0e1a.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Святлана Ціханоўская і Раберта Метсола. Фота: прэс-служба АПК
Як паведамляе прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета, гэта першы дакумент, які замацоўвае супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з афіцыйным замежным палітычным органам.
Ліст аб намеры супрацоўніцтва падпісаны сёння на Мальце кіраўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола.
У дакуменце адзначаецца, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Каардынацыйная рада павінны разглядацца міжнароднай супольнасцю як прадстаўнікі народа Беларусі.
Таксама дэкларуецца падтрымка дзейнасці асноўных палітычных структур дэмакратычнага руху Беларусі ў напрамку еўрапейскага выбару: Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і палітычных партый Беларусі аб еўрапейскіх памкненнях беларусаў.
Глядзіце таксама
![Кім з'яўляюцца лідары выбарчых спісаў на выбарах у Каардынацыйную Раду? Хто гэтыя людзі? Былыя БРСМавец і ГУБАЗіКавец, грамадзянка Казахстану – лідары сьпісаў на выбары КР ІІІ скліканьня](/img/v1/images/had_5791_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Падпісаны дакумент акрэслівае практычныя напрамкі дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл і Еўрапарламента:
-
узаемадзеянне і падтрымка ціску на рэжым;
-
падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі ў абароне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці ад пагроз з боку Расіі;
-
садзейнічанне ў вырашэнні міграцыйных праблем беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах;
-
намаганні для прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у вайсковых злачынствах і злачыннай агрэсіі супраць Украіны.
Праца над дакументам вялася прадстаўніком па замежных справах Кабінета Валерам Кавалеўскім разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам і кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімірам Астапенкам.
![Фота: прэс-служба АПК Фота: прэс-служба АПК](/img/v1/images/37d6bda5_1b6c_493f_8807_dfe63673789f.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: прэс-служба АПК
Намеснік Святланы Ціханоўскай у АПК, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі пракаментаваў важнасць падпісанага дакумента:
«Гэта моцны крок у справе міжнароднага прызнання дэмакратычных сіл Беларусі, і мы ўдзячныя прэзідэнтцы Метсоле за шчырую і прадметную падтрымку намаганняў беларускага народа па аднаўленні дэмакратыі і абароне незалежнасці Беларусі ад агрэсіўных дзеянняў Расеі.
Глядзіце таксама
![Жанчыны, якія змаглі: Джорджа Мэлоні, Рабэрта Мэтсола, Урсула фон дэр Ляэн Жанчыны, якімі я захапляюся: Урсула, Рабэрта, Джорджа](/img/v1/images/meloni_metsola_ansa.avif?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Дамоўленасць адкрывае для дэмакратычных сіл магчымасці весці сістэмную супрацу з Еўрапейскім парламентам па крытычна важных для нас справах. Як кіраўнік місіі ў Бруселі, Уладзімір Астапенка ўжо пачаў абмеркаванне з Еўрапейскім парламентам наступных дзеянняў па рэалізацыі дамоўленасцяў.
Гэтае дасягненне таксама пракладвае дарогу да пошуку магчымасцяў заключэння двухбаковых дамоўленасцяў з нацыянальнымі парламентамі. Разлічваю, што Каардынацыйная рада новага складу пасля выбараў 25 траўня далучыцца да ўсталявання парламенцкіх сувязяў, якую да гэтага часу паспяхова вёў Анатоль Лябедзька».