«У мяне два прэзідэнты – Ціханоўская і Санду». Што вядома пра дэпутата парламента Малдовы, які балатуецца на выбарах у КР?
Віталь Гаўрук уключаны ў спіс «Еўрапейскі выбар», які ўзначальвае старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі. Палітык валодае васьмю мовамі, але беларускай у гэтым спісе няма.
У малдаўскім парламенце палітык уваходзіць у фракцыю «Дзеянне і салідарнасць», сфарміраванай партыяй прэзідэнткі краіны Маяй Санду, піша «Люстэрка».
На сайце парламента Малдовы размешчана рэзюмэ Віталя Гаўрука. З дакумента вынікае, што мужчына нарадзіўся ў 1986 годзе, зараз яму 37 гадоў.
У 2021 годзе Віталь Гаўрук стаў дэпутатам парламента Малдовы. Тады партыя прэзідэнткі краіны Маі Санду «Еўрапейскі выбар», членам якой ён з'яўляецца, перамагла на датэрміновых парламенцкіх выбарах, набраўшы 52,8 працэнта галасоў.
У малдаўскім парламенце Віталь Гаўрук узначальвае дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь». 21 кастрычніка 2023 года ён сустракаўся са Святланай Ціханоўскай падчас яе візіту ў Кішынёў. Тады ж паведамлялася, што ў палітыка два грамадзянствы — беларускае і малдаўскае.
— У мяне два прэзідэнты — Святлана Ціханоўская і Майя Санду, — цытавала словы Гаўрука прэс-служба беларускай дэмакратычнай лідаркі.
Калі Гаўрук стаў грамадзянінам Беларусі – незразумела. У адкрытых крыніцах інфармацыі пра гэта знайсці не ўдалося. Атрымаць аператыўны каментар дэпутата таксама не выйшла: на запыт журналіста «Люстэрк»а ён не адказаў.
У лютым 2023 года ў размове з малдаўскім парталам Point.md Віталь Гаўрук прызнаваўся, што валодае васьмю мовамі, але беларускай у гэтым спісе не было.
Акрамя таго, Віталь Гаўрук — музыка, іграе на фартэпіяна. Яго кароткую біяграфію ўдалося знайсці на сайце Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Там паведамляецца, што Гаўрук нарадзіўся ў Кішынёве. Музыкай будучы палітык займаўся з шасці гадоў, вучыўся ў музычным ліцэі Кішынёва і Маскоўскай дзяржаўнай філармоніі. У ёй жа і працаваў. Лаўрэат міжнародных музычных конкурсаў. Згадак пра ягонае беларускае грамадзянства няма. У снежні 2012 года Віталь Гаўрук разам з піяністкай Адай Гарбуновай выступаў у Мінску.
У Каардынацыйную раду Віталь Гаўрук балатуецца ў спісе «Еўрапейскі выбар». Яго ўзначальвае старшы палітычны саветнік Офіса Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі. У першай пяцёрцы спісу — драматург Мікалай Халезін, прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык, кіраўнік апарата АПК Валерый Мацкевіч, а таксама Станіслава Гліннік, асабістая памочніца Ціханоўскай, унучка першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча.