Жыхары Бараўлян патрабуюць вывесіць на будынку сельсавета бел-чырвона-белы сцяг
Жыхары пасёлка Бараўляны пад Мінскам 20 жніўня збіраюцца правесці сход, на якім абвесцяць свае патрабаванні да ўладаў.

20 жніўня ў 18.00 у аграгарадку Лясны на плошчы ля сельсавета пройдзе сход жыхароў Бараўлянскага сельсавета, куды запрашаюць кіраўніцтва сельвыканкама, Мінрайвыканкама, Мінаблвыканкама, а таксама мясцовых дэпцтатаў.
Жыхары патрабуюць непрызнання афіцыйных вынікаў выбараў прэзідэнта, прызначэння новых выбараў, неадкладнай адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, спынення гвалту, вызвалення палітвязняў, адкрытага разбіральніцтва зверстваў у месцах зняволення.
Апроч таго грамадскасць выстаўляе патрабаванне выбараў органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання Бараўлянскага сельсавета і размяшчэння на будынку сельсавета сцяга Нацыянальнага Адзінства (БЧБ) на знак салідарнасці з насельніцтвам.