Беларускую валанцёрку Карыну Пацёмкіну высылаюць з Украіны
Карына Пацёмкіна павінна пакінуць тэрыторыю Украіны да 15 ліпеня.
![Карына Пацёмкіна. Фота: facebook.com Карына Пацёмкіна. Фота: facebook.com](/img/v1/images/karina_potemkina_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Карына Пацёмкіна. Фота: facebook.com
6 ліпеня стала вядома, што ў Карыны Пацёмкінай не прынялі дакументы на легалізацыю ва Украіне. Супрацоўніца міграцыйнай службы забрала ў Пацёмкінай пашпарт і паабяцала штраф. Сёння пашпарт вярнулі — са штампам аб дэпартацыі. Пра гэта беларуска паведаміла ў сваім фэйсбуку, апублікаваўшы фота пашпарта.
![Пашпарт са штампам аб прымусовай высылцы з Украіны. Фота: фэйсбук Карыны Пацёмкінай Пашпарт са штампам аб прымусовай высылцы з Украіны. Фота: фэйсбук Карыны Пацёмкінай](/img/v1/images/paszpart.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пашпарт са штампам аб прымусовай высылцы з Украіны. Фота: фэйсбук Карыны Пацёмкінай
Карына Пацёмкіна — беларуска, якая жыла і валанцёрыла ў Бучы. 30 чэрвеня Кацярыне Пацёмкінай уручылі падзяку за валанцёрскую дзейнасць ва Украіне.
Нядаўна ў падобнай сітуацыі аказалася беларуская праваабаронца Анісія Казлюк: яна была затрыманая 24 чэрвеня ў Кіеве за нелегальнае знаходжанне ва Украіне, ёй пагражала дэпартацыя з краіны. Тады ў сітуацыю ўмяшаўся прадстаўнік офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі. Па выніках яго перамоў з кіраўніком Камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады Украіны Дзмітрыем Лубінцом 24 чэрвеня стала вядома, што з праваабаронцы спагоняць мінімальны штраф, аднак выдвараць з краіны не будуць. 27 чэрвеня, Анісію аштрафавалі на мінімальна магчымую суму — 1700 грыўняў, пасля чаго пакет дакументаў для легалізацыі Анісіі Казлюк ва Украіне ўсё ж прынялі.