
«У кожнай супольнасці ёсць свая праца. У кожнай нацыі ёсць раны для гаення. У кожным сэрцы ёсць сіла зрабіць гэта», — напісала яна.
Падзяка ўручаная ад асобы Бучанскай тэрытарыяльнай грамады, паведамляе REFORM.by.
«Выказваем Вам шчырую падзяку за валанцёрскую ініцыятыву, актыўную грамадзянскую дзейнасць і плённае супрацоўніцтва з Бучанскай мясцовай тэрытарыяльнай грамадай», — гаворыцца ў ёй.

Нагадаем, Буча знаходзілася пад кантролем расійскіх войскаў з канца лютага да 31 сакавіка. Пасля адступлення расійскіх войскаў у горадзе знайшлі мноства трупаў мірных жыхароў і масавыя пахаванні.