У Кіеве затрымалі беларускую праваабаронцу і валанцёрку Анісію Казлюк
Пра затрыманне сама Анісія Казлюк паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
Анісія Казлюк напісала: "Я сяджу ў Кіеве, у аддзяленні паліцыі. Мяне затрымалі за нелегальнае знаходжанне ва Украіне. Цяпер у мяне забралі пашпарт, каб я "не згубілася". 23 лютага я атрымала пячатку аб падаўжэнні тэрміну легальнага знаходжання ва Украіне. З тых часоў і да чэрвеня дакументы не прымалі", — напісала яна.
Анісіі Казлюк можа пагражаць штраф, яе таксама могуць вытурыць з Украіны нават нягледзячы на тое, што яна займаецца валанцёрствам.
Праваабарончай дзейнасцю Анісія займалася з 15 гадоў. Яшчэ ў 2012 годзе яна прыйшла дапамагаць праваабаронцам “Вясны”
У 2018 годзе Анісія Казлюк трапіла ў еўрапейскі спіс «30 да 30" па версіі Forbes, які складаецца з найбольш таленавітай моладзі Старога Свету. У гэты незвычайны спіс уваходзяць тыя, хто, на думку журы, у будучыні павінен істотна ўплываць на грамадства. Да Анісіі з беларусаў туды ў 2017 годзе трапляў Андрэй Максімаў, які займаецца распрацоўкай гульняў у ЗША.