Стала вядомая дата новага суда над Кацярынай Андрэевай
Суд над журналісткай Кацярынай Андрэевай пачнецца 4 ліпеня. Пра гэта паведаміў яе муж Ігар Ільяш.
![sud_anreeva_czulcova._fota_dzmitryja_dzmitryeva__9__logo_1_2.jpg sud_anreeva_czulcova._fota_dzmitryja_dzmitryeva__9__logo_1_2.jpg](/img/v1/images/sud_anreeva_czulcova._fota_dzmitryja_dzmitryeva__9__logo_1_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Справу будзе разглядаць Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме.
Кацярына знаходзіцца за кратамі з 15 лістапада 2020 года, яе затрымалі падчас стрыму з акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Ёй прысудзілі два гады калоніі.
Па новай справе Кацярыне пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі, ёй інкрымінуюць гэтым разам «здраду дзяржаве».
![Улада абвясціла нас лішнімі людзьмі, месца якім у турме. Але гэта іх месца за кратамі Улада абвясціла нас лішнімі людзьмі, месца якім у турме. Але гэта іх месца за кратамі](/img/v1/images/151951077_3623856831027330_4474005827409661416_o.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)