У судзе над Ірынай Слаўнікавай абвешчаны перапынак амаль на два тыдні

У судзе над журналісткай Ірынай Слаўнікавай абвешчаны перапынак да 6 ліпеня.

147690355_10157831174663062_7853238754853736676_n.jpg


У сувязі з тым, што суд праходзіць у закрытым рэжыме, падрабязнасці разгляду справы журналісткі невядомыя, піша REFORM.by.

Нагадаем, суд над журналісткай пачаўся сёння, 23 чэрвеня. Яна была затрыманая ў кастрычніку 2021 года ў аэрапорце. Двойчы яе асуджалі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым зрабілі падазраванай па крымінальнай справе.

Яе абвінавачваюцца паводле артыкулаў «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК) і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч.1 арт. 361-1 КК).

Журналістцы інкрымінуецца ўдзел у акцыі пратэсту 30 жніўня 2022 года, а таксама тое, што яна «аб'яднала групу грамадзян, якія пад яе кіраваннем і кантролем стваралі і размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы на шматлікіх польскіх медыярэсурсах», «фармавала склад супольнасці, размяркоўвала ролі, карэктавала навінавую позву, матэрыяльна забяспечвала і фінансавала дзейнасць злачыннай групы».