Прафесійнаму вядоўцу з Мінску прызначылі тры года «хатняй хіміі»

Аляксандра Талмачова, прафесійнага вядоўцу з Мінску, пакаралі трымя гадамі "хатняй хіміі"

Аляксандр Талмачоў. Фота: promoter.by

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 21 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Аляксандра Талмачова. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Юрый Машкетаў, паведамляюць праваабаронцы.

Аляксандра Талмачова, які працуе прафесійным вядоўцам розных мерапрыемстваў і спікерам івэнт-семінараў, затрымалі 5 красавіка 2022 года. Да суда яго трымалі ў СІЗА №1 Мінска.

Якія менавіта эпізоды інкрымінаваў суд Талмачову, пакуль невядома.

Суд прызнаў Аляксандра Талмачова вінаватым і пастанавіў пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Яго выпусцілі з-пад варты ў залі суда.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: