Прысуд філосафу Уладзіміру Мацкевічу абвесцяць 23 чэрвеня

Прысуд філосафу Уладзіміру Мацкевічу абвесцяць 23 чэрвеня. Сёння завяршылася судовае разбіральніцтва па яго справе.

32303_n.jpg


Ён выступіў з апошнім словам, паведамілі паплечнікі філосафа. Змест выступу Мацкевіча невядомы: суд праходзіў у закрытым рэжыме, адзначае reform.by.

Абвяшчэнне прысуду ў Мінскім абласным судзе будзе адкрытым. На яго можна будзе трапіць.

Судовы працэс пачаўся 9 чэрвеня. Мацкевіча абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт.342, 361-1 і 368 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Ён быў затрыманы 4 жніўня 2021 года.

Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.