Палітвязень, уключаны КДБ у «спіс тэрарыстаў», атрымаў паўтара года калоніі

Вынеслі прысуд палітвязню Аляксандру Петрашко, затрыманаму па «справе Зельцэра».

Палітвязень Аляксандр Петрашко

Палітвязень Аляксандр Петрашко


34-гадовы палітвязень Аляксандр Петрашко, уключаны Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі ў «тэрарыстычны спіс», прысуджаны да аднаго з паловай года калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.
Аляксандра Петрашко абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт.130 («Распальванне варожасці») і арт.396 («Абраза прадстаўніка ўлады»). Ён быў затрыманы па «справе Зэльцэра» ў верасні 2021 года за каментар у сацсетках.
Паводле reform.by.