Валянцін Стэфановіч: «Я быў у шоку ад такіх навінаў»
Ніхто ў Беларусі раней асабліва не верыў у магчымасць выкарыстання ў наш час смяротнага пакарання ў палітычных мэтах, бо людзі не звязвалі гэта з гісторыяй тэрору сталінскіх часоў. Праваабаронца-палітвязень Валянцін Стэфановіч разважае пра папраўкі ў Крымінальным кодэксе.
![stef_2020.jpg stef_2020.jpg](/img/v1/images/stef_2020.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праваабаронца
«Вясны» Валянцін Стэфановіч у адным з лістоў падзяліўся ўражаннямі, якія
выклікалі ў яго навіны пра папраўкі ў заканадаўстве, датычныя смяротнага
пакарання.
Нагадаем, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адразу ў двух чытаннях прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія ўводзяць смяротнае пакаранне за «замах на акт тэрарызму».
«Чуў па ТВ у навінах пра змены ў Крымінальны кодэкс і ідэю пашырэння выпадкаў прымянення смяротнага пакарання, прычым без забойства. Памятаю, калісьці, вывучаючы сацапытанні па гэтай тэматыцы, бачыў, што аргумент супраць смяротнага пакарання, які называўся людзьмі, не ўключаў у сябе такі аргумент, як магчымасць выкарыстання смяротнага пакарання ў палітычных мэтах. Бо людзі не звязвалі гэта з гісторыяй тэрору сталінскіх часоў.
Мы абмяркоўвалі гэта з калегам. Ён быў схільны і такі аргумент ужываць падчас кампаніі нашай (гаворка ідзе пра кампанію «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» — заўвага рэд.). А я казаў, што лепей абапірацца на тое, што людзі найчасцей называлі ў якасці аргументаў супраць смяротнай кары.
І вось табе, цяпер гэта ўжо нашая рэчаіснасць, асабліва ўлічваючы, як зараз яны ўмеюць працаваць. Я ў шоку, шчыра кажучы, быў ад такіх навінаў».
![Салдаты РФ пакаралі смерцю журналіста Левіна Салдаты РФ пакаралі смерцю журналіста Левіна — «Рэпарцёры без межаў»](/img/v1/images/70f33d8_levin__zoriana_stelmakh_fb__ch_b.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)