Віктар Бабарыка — зноў у ШІЗА
Віктара Бабарыку зноў змясцілі ў ШІЗА. І гэтым разам — на 10 сутак.

Афіцыйная версія — палітвязень уступіў у канфлікт з сукамернікам. Канфлікт, нібыта, заключаўся ў размове на высокіх танах.
«Віктар Дзмітрыевіч маральна ў парадку, аднак адчуваў нязручнасці ноччу ў сувязі з холадам. Але цяпер гэта менш актуальна, бо ночы з кожным днём цяплейшыя».
У траўні палітвязень ужо правёў 10 сутак у ШІЗА.