Крах Расіі адкладаецца, але не адмяняецца?

Ілюзія ўсемагутнай імперыі спачатку была падарваная ва Украіне, а цяпер руйнуецца ў самой Расіі. «Прыватныя арміі» — гэта палітычныя партыі Масковіі недалёкай будучыні, лічыць палітолаг Пётр Аляшчук. 

Адзіны палітычны аргумент, які застаўся ў маскавітаў, — гэта вайсковая сіла, разважае ў калонцы для www.unian.net украінскі палітолаг, выкладчык Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі.

— Пасля бунту ПВК «Вагнер» бункерны дзед Уладзімір Пуцін узнагародзіў вайскоўцаў, якія гэты мяцеж «спынілі». Шайгу, вядома, на пярэднім плане. Ён, відавочна, галоўны ў «падаўленні бунту». Так працягваецца зададзеная днямі «генеральная лінія партыі» на перапісванне гісторыі нядаўняга бунту.

Як ні круці, але мяцеж «пуцінскага кухара» паказаў некалькі відавочных фактаў:

Рэжым абараняць няма каму, калі супраць рэжыму паўстае ваенная сіла. Усе рэпрэсіўныя органы ў Масковіі прызначаныя выключна для расправы з няўзброенымі іншадумцамі, але не для таго, каб спыняць сур'ёзныя ўзброеныя сілы.

1. Гэта павінны рабіць іншыя ўзброеныя сілы, але яны ўсе — ва Украіне.

А разнастайным «расгвардзейцам», памежнікам і «кадыраўцам» няма ніякага жадання паміраць за рэжым. Лепш дачакацца, хто атрымае перамогу — і ісці прысягаць яму. Таму, пакуль «вагнераўцы» ішлі, усе толькі складалі перад імі зброю. Так можна было дайсці і да Крамля.

Усе рэпрэсіўныя органы ў Масковіі прызначаныя выключна для расправы з няўзброенымі іншадумцамі

2. «Народанасельніцтва» найбуйнейшай па плошчы дзяржавы свету ў прынцыпе абыякавае, хто ў ёй кіруе.

Зайшлі «вагнераўцы» ў Растоў? У Растове ўсе задаволеныя. Здымаюць на камеры, нічога з гэтым не робяць. Рэжым дзесяцігоддзямі выбудоўваў прапагандысцкую схему «пазапалітыкай» — і гэта працуе.

Але «пазапалітыкай» мае і іншы бок — хто б ні захопліваў уладу, «народанасельніцтву» гэта будзе абыякава.


Глядзіце таксама

3. Адзіны палітычны аргумент, які застаўся ў маскавітаў, — гэта вайсковая сіла.

Калі яна ў цябе ёсць — з табой будуць дамаўляцца.

Усё, адзінаўладдзе цяпер завяршылася. Цяпер з усімі, хто мае такую сілу, давядзецца дамаўляцца. І такіх будзе ўсё больш і больш. Яны будуць назапашваць каштоўны рэсурс, каб потым паказаць яго ў патрэбны момант. «Прыватныя арміі» — гэта палітычныя партыі Масковіі недалёкай будучыні.

Усё гэта — прыкметы краху дзяржавы. Не імгненнага, але пакуль адкладзенага. Ілюзія ўсемагутнай імперыі спачатку была падарваная ва Украіне, а цяпер даруйноўваецца ў самой Расіі.

Украінцы апошнім часам спрабавалі перанесці вайну ў Расію, але ўсё гэта было несур'ёзным на фоне таго, што зрабілі самі расіяне. Збіванне ўласных ваенных самалётаў, бомбы, скінутыя на цывільныя дарогі, узарваныя масты, паніка ў Маскве...

І гэта яны, відавочна, яшчэ «не пачыналі».

І тут мы павінны ўспомніць, што рэжым Пуціна — гэта рэжым інфармацыйны. Бункернаму зляпілі паліттэхнолагі дзякуючы кантролю над медыя. І цяпер менавіта медыйным адлюстраваннем падзей больш за ўсё ўсхваляваны рэжым.

Адзіны палітычны аргумент, які застаўся ў маскавітаў, — гэта вайсковая сіла.

У гэтым ключы трэба разглядаць усе рухі цела, якія былі ў Крамлі на працягу дзён пасля бунту. Схему яны выбралі геніяльную: рабіць выгляд, што «ўсё было згодна з планам». Перапісаць гісторыю, каб у грамадскай свядомасці выдуманыя пазней фікцыі замясцілі рэальнасць.

Да прыкладу, Пуцін узнагароджвае вайскоўцаў «за падаўленне бунту». Такім чынам, усе павінны запомніць, што хтосьці нешта рэальна «падаўляў». Не ўцякаў, не здаваў зброю, не далучаўся да мяцежнікаў, а нешта рабіў.

Сам бункернай дзед, мяркуючы па яго выступах, «уважліва сачыў за сітуацыяй» і «не даў ёй распаўзціся», а то б ён дакладна ўжыў сілу, але вельмі не хацеў далейшага кровапраліцця.

Не ведаю, ці пераканае гэта ўсё хоць бы каго-небудзь. Магчыма, «народ-баганосец», які глядзіць расійскае тэлебачанне, у нешта і паверыць.

Але ў Расіі не «народ» вырашае нешта, а «баяры». А для апошніх Пуцін — гэта ўжо не гарант іх стабільнага, сытага і спакойнага жыцця, а крыніца нестабільнасці, выдаткаў і пагроз.

І ніякімі цыркавымі клоўнскімі ўяўленнямі гэта не перакрыеш.