Марыя Калеснікава адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам

Па словах адваката Калеснікавай Аляксандра Пыльчанкі, Марыя Калеснікава адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ.

3a85abb1f776cdcead1e77ac43acff5c_1.jpg


Адвакат Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай распавёў у жывым эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» аб іх рэакцыі на сустрэчу Лукашэнкі з арыштаванымі апазіцыянерамі ў СІЗА. «Для іх гэта было нечакана. Такі крэатыўны ход Лукашэнкі. Я не памятаю выпадкаў, каб хто-небудзь прыходзіў да арыштаваных асобаў і вёў размовы аб змене Канстытуцыі або штосьці падобнае. Гэта было нечакана», — распавёў адвакат.

Пры гэтым Пыльчанка адзначыў, што Марыя Калеснікава адмовілася ўдзельнічаць у сустрэчы, бо людзі ў цывільным, якія прыехалі да яе ў СІЗА, не прадставіліся і адмовіліся паведаміць, куды збіраюцца яе везці.

«Сама гутарка доўжылася дзесьці 4 гадзіны. Было сказана, што ўдзельнікі сустрэчы не хацелі б абмяркоўваць дэталі гутаркі і выдаваць падрабязнасці агалосцы. Абмяркоўвалася жыццё Беларусі, і як зрабіць яе лепш, як выправіць сітуацыю. Пры гэтым на наступны дзень адпусцілі двух людзей з СІЗА», — адзначыў Пыльчанка.

img_2358_1_logo_1_1.jpg


На сустрэчы былі, у тым ліку, экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, каардынатар апазіцыйнага штаба Юрый Васкрасенскі, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў і дырэктар Pandadoc Дзмітрый Рабцэвіч.

«На цяперашні момант, як я ўдакладніў у Бабарыкі, няма нікога, хто б быў паўнамоцны казаць ад асобы ўдзельнікаў (хто сядзіць у СІЗА) сустрэчы. Па выніках сустрэчы атрымліваецца, што бакі гаварылі і шмат размаўлялі, але каб прыйсці да нейкага кансенсусу, неабходна ж зрабіць нейкія крокі першапачатковыя. Крокі павінны быць зробленыя з боку ўлады — выпусціць на свабоду або змяніць меры стрымання», — лічыць адвакат.

Пры гэтым Пыльчанка не выказаў упэўненасці, што яго падабаронныя першымі выйдуць на волю.

Наша Ніва